Вы тут

Прадстаўлены элементы цырымоній узнагароджання медалістаў Алімпійскіх гульняў


Прадстаўлены элементы цырымоній узнагароджання медалістаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне Арганізацыйны камітэт XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне прадставіў элементы цырымоніі ўзнагароджання медалістаў Гульняў. І яны, сапраўды, вартыя ўвагі. 


П’едэсталы для чэмпіёнаў і прызёраў выкананы з другаснай сыравіны і экалагічна чыстых матэрыялаў. Нябесна-блакітны колер адпавядае галоўнаму колеру Гульняў 2022 года ў Пекіне. Базавая графіка на подыуме сімвалізуе лініі лёду і снегу. 

Касцюмы для цырымоніі ўзнагароджання прадстаўлены трыма камплектамі адзення: «Шчаслівы снег і воблака», «Вялікі пейзаж» і «Лятаючы снег у дынастыі Тан»«. У кожны набор уваходзяць: курткі, галаўныя ўборы, пальчаткі ды тэрмабялізна.

Дызайн «Шчаслівы снег і воблака» будзе прадстаўлены на ўсіх снежных спаборніцтвах. У яго аснове два традыцыйныя кітайскія сімвалы — снег і воблака. Нябесна-блакітны і сонечна чырвоны колеры спалучаюць у сабе традыцыйныя і сучасныя элементы адзення. Касцюмы «Вялікі пейзаж» будуць выкарыстаны на цырымоніях узнагароджання лядовых спаборніцтваў. На стварэнне гэтага касцюма дызайнераў натхніла знакамітая кітайская карціна «Тысяча міль гор і рэк». Дызайн спалучае ў сабе элементы кітайскага традыцыйнага жывапісу і асноўную графіку Гульняў у Пекіне. Касцюм з дызайнам «Лятаючы снег у дынастыі Тан» будзе прадстаўлены на афіцыйных мерапрыемствах. Гэта серыя ўсхваляе традыцыйныя кітайскія тканіны часоў дынастыі Тан з выкарыстаннем ўзораў кветак і сняжынак і, канешне, базавай графікі Гульняў. Гэтыя элементы дэманструюць, што Пекін вітае людзей з усяго свету. 

Прадстаўлены і эксклюзіўныя персаналізаваныя падарункі-талісманы для медалістаў. Яны створаны на аснове афіцыйных талісманаў — Бінг Дунь Дунь і Шуі Рон Рон. Іх упрыгожыць вянок з сасны, бамбука і слівы, вядомы як «Тры сябры холаду». Гэтыя матэрыялы сімвалізуюць «настойлівасць, вялікую жыццёвую сілу і хвалу, павагу і добрыя пажаданні медалісту». 

У адпаведнасці з канцэпцыяй «Пекін-2022» аб правядзянні Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у ашчадным і экалагічным рэжыме, медалістам будуць уручаны букеты ручной работы. Кашэміравы букет не толькі захоўвае форму сапраўднага букета, але і ўвасабляе ў жыццё канцэпцыю ўстойлівасці. Яны ўключаюць шэсць відаў кветак: ружу, кітайскую ружу, ландыш, гартэнзію, лаўр і аліву, якія сімвалізуюць сяброўства, упартасць, шчасце, адзінства, перамогу і мір адпаведна.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 4 да 20 лютага 2022 года, а Зімовыя Паралімпійскія гульні — з 4 да 13 сакавіка 2022 года.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.