Вы тут

Каліна Капуцкая: Сёння асабліва важна захаваць сапраўдную гісторыю


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар СШ № 14 г. Маладзечна:


— Свядомае скажэнне гістарычных фактаў, прыніжэнне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта яшчэ адзін спосаб уздзеяння на нашу краіну звонку. Дадайце да гэтага спробу здзейсніць дзяржаўны пераварот, масавы ўплыў на свядомасць нашых людзей праз празаходнія СМІ, а таксама эканамічныя санкцыі — і перад вамі цэлы набор дэстабілізуючых нашу краіну пазіцый.

Сёння калектыўны Захад прапануе нам прыняць новыя правілы, абяцаючы наўзамен «росквіт» і «свабоду». Але мы разумеем, што гісторыя паўтараецца, і будзем вучыцца на сваіх памылках, інакш не заўважым, як знікнем як народ, як нацыя... Прыйшла пара назваць сваімі імёнамі падзеі Вялікай Айчыннай вайны і юрыдычна замацаваць прызнанне генацыду беларускага народа.

Прыняцце адпаведнага закона абумоўлена патрабаваннем часу, неабходнасцю захаваць гістарычную праўду, распавесці грамадскасці аб масавых забойствах нацыстамі мірных грамадзян і паказаць дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівах. І той факт, што закон выклікаў крытыку ў нашых апанентаў, толькі пацвярджае правільнасць такога рашэння.

На жаль, сучасная моладзь часцяком успрымае падзеі той вайны як нешта далёкае і рэдка «прымярае» іх на сваё жыццё. Таму сёння асабліва важна захаваць сапраўдную гісторыю і зрабіць так, каб нашы дзеці сапраўды пранікліся ёю і адчулі гонар за сваю краіну і подзвіг старэйшага пакалення.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.