Вы тут

Рачкоў: Мы бачым агрэсіўнасць з боку дзяржаў Захаду


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у відэаканфэрэнцыі «Бяспека і эканамічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: агульныя прыярытэты».


У абмеркаванні актуальнай тэмы прынялі ўдзел палітыкі, дзяржаўныя дзеячы, эксперты ў галіне міжнародных адносін, знешняй палітыкі і дзяржаўнага будаўніцтва. Арганізатарам зацікаўленай гутаркі выступіла Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. Грамыкі. 

Сенатар расказаў журналістам, што актыўнае ўзаемадзеянне з Асацыяцыяй наладжана даўно, у тым ліку пры правядзенні Форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі, арганізатарамі якіх выступаюць верхняя палата беларускага парламента і Савет Федэрацыі Расійская Федэрацыі. 

— Сёння на парадак дня вынесена вельмі актуальнае пытанне, звязанае з забеспячэннем бяспекі і эканамічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, — кажа сенатар і нагадвае, што сітуацыя, якая развіваецца вакол Беларусі, спакойнай назваць складана: гэта датычыцца заходняй мяжы Саюзнай дзяржавы і паўднёвай — Рэспублікі Беларусь. — Таму тэматыка бяспекі выключна актуальная.

У фокусе ўвагі ўдзельнікаў знаходзіліся пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі і ролі АДКБ у гэтым працэсе.

— Таму што падзеі ў Казахстане паказалі своечасовасць стварэння гэтай арганізацыі, яе ролю як гаранта рэгіянальнай бяспекі, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі і звярнуў увагу на важнасць стварэння ў межах АДКБ міратворчага кампанента. — Ён вельмі своечасова і абгрунтавана быў задзейнічаны ў Казахстане, што не дазволіла сітуацыі ў гэтай краіне развіцца па негатыўным сцэнарыі.

Падчас размовы ўдзельнікі яшчэ раз прааналізавалі ролю міратворчай місіі, унеслі прапановы па ўмацаванні АДКБ, развіцці розных яе складнікаў, у тым ліку ваеннага, абарончага, ваенна-палітычнага. Сяргей Рачкоў акцэнтаваў увагу на тым, што асабліва важна пашырэнне і развіццё парламенцкага вымярэння арганізацыі — парламенцкай асамблеі АДКБ.

Важным лічыць парламентарый і тое, што падчас пасяджэння вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі была прынята абноўленая ваенная дактрына. 

— Я лічу, што гэта было зроблена своечасова і нягледзячы на тое, што на папярэднім этапе была крытыка ў адрас Расіі і Беларусі, якія быццам бы гэтым дзеяннем — зацвярджэннем дактрыны — паказваюць нейкую агрэсіўнасць, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі.

Ён звярнуў увагу, што, наадварот, можна назіраць агрэсіўнасць з боку іншых дзяржаў, у першую чаргу дзяржаў Захаду, НАТА.

— Таму мы павінны асабліва ўважліва адносіцца да праблематыкі нацыянальнай бяспекі, — перакананы ён. — Мы абмяркоўваем гэтую тэму, акрамя рэалізацыі 28 саюзных праграм, якія ў першую чаргу датычацца забеспячэння эканамічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы.

Сяргей Рачкоў лічыць такі мазгавы штурм ва ўмовах абвастрэння адносінаў паміж Саюзнай дзяржавай і Захадам цалкам абгрунтаваным.

— Сёння Захад не зацікаўлены ў тым, каб ні Беларусь, ні Расія, ні тым больш Саюзная дзяржава былі моцнымі, — выказаў упэўненасць парламентарый. — Яму патрэбны слабыя дзяржавы, якія будуць выконваць указанні, што даводзяцца з цэнтра (як з Вашынгтона, так і Бруселю).

Сяргей Рачкоў адзначае, што саюзнікі абралі свой шлях:

— Мы ствараем магутнае эканамічна, палітычна і ў ваенным плане аб’яднанне дзвюх краін і не збіраемся глядзець па баках і звяртаць увагу на тых, хто чымсьці не задаволены: мы дзейнічаем на сваёй тэрыторыі і не разумеем, чаму Кангрэс Злучаных штатаў, еўрапарламент так занепакоены ў сваіх дакументах умацаваннем Саюзнай дзяржавы. Калі іх гэта не задавальняе, гэта сведчыць аб тым, што мы — на правільным шляху.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.