Вы тут

Маляваць можа кожны: у «Цэнтральным» адкрылася адмысловая выстава. Фотарэпартаж


28 студзеня ў кінатэатры «Цэнтральны» прайшло адкрыццё выставы работ арт-студыі «ОХРА» пад назвай «Вернісаж-4». Лічба ў назве мерапрыемства не проста так. Студыі споўнілася чатыры гады, і святочная атмасфера панавала на працягу ўсяго вечара.


Задума арганізатараў у тым, каб даказаць на справе: займацца творчасцю могуць абсалютна ўсе. І творы ўдзельнікаў студыі гэта пацвярджаюць. Калі на секунду ўявіць, што знаходзішся ў выставачнай зале мастацкага музея, нават ніякага сумневу не ўзнікне, што карціны напісаныя не мастакамі. Вельмі цікава разглядаць мастацкія творы і чытаць пад імі не толькі назвы, але і прафесію аўтараў: інжынер, праграміст, бухгалтар, эканаміст — адразу ж у галаву прыходзіць думка: «Можа і мне паспрабаваць?»

У экспазіцыі прадстаўлены 36 карцін ад 20 мастакоў, творы былі выкананы ў розных тэхніках і стылях. Дарэчы, акрамя дарослых аўтараў, некаторыя карціны былі прадстаўлены і навучэнцамі малодшых груп, у якіх займаюцца школьнікі.

Дэвіз заснавальніцы студыі Юліі Коба сапраўды матываваў: «Гэтай выставай мы хочам усяліць веру ў сябе і ўсім, хто хацеў паспрабаваць маляваць, але не вырашаўся раней гэта зрабіць. Палюбуйцеся працамі вучняў і пераканайцеся, што маляваць можа кожны. Узрост і прафесія не маюць значэння. Галоўнае — ваша жаданне!»

Пераканацца ў гэтым увачавідкі можна да 27 лютага — да гэтага часу будзе доўжыцца выстава. Дарэчы, уваход вольны.

Маргарыта ПАЛЮХОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.