Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра сувязі і інфарматызацыі і старшыню Прэзідыума НАН.
Канстанцін Шульган і Уладзімір Гусакоў расказалі кіраўніку краіны, як ідзе стварэнне профільнага дзяржаўнага органа ў сферы лічбавага развіцця і інфарматызацыі.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сутнасць праблемы заключаецца ў тым, што стварэнне органа дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі Беларусі адклалі на час, каб прыняць узважанае рашэнне.
«У нас ёсць адпаведнае міністэрства і размова ідзе не проста аб перайменаванні, а аб стварэнні новага орагана на базе гэтага міністэрства. Тады было пастаўлена пытанне, ці неабходна гэта рабіць і што гэта дасць, калі мы, пераймяноўваючы і ўдасканальваючы дзеючую структуру, надзелім яе дадатковымі паўнамоцтвамі? Ці нельга гэта зрабіць у рамках існуючай нараматыўна-прававой базы і існуючага органа кіравання — Міністэрства сувязі і нфарматызацыі? Ці неабходная гэта ломка?» — нагадаў палажэнні мінулый размовы Прэзідэнт.
Аляксандр Лукшэнка расказаў, што ў краіне разгортваецца дзяржапраграма «Лічбавае развіццё Беларусі» і ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку існуе цэлы блок, прысвечаны інфарматызацыі.
«Я заўсёды асцерагаюся, каб мы не пабеглі наперадзе цягніка і, каб дагадзіць модзе, не рабілі нейкія крокі. Модная зараз лічбавізацыя. Часам многія не разумеюць, што такое лічбавізацыя, але тым не менш — гэта модна. Але мы і не павінны адстаць»,— заявіў Прэзідэнт.
Ад дакладчыкаў ён хоча канчаткова пачуць усе за і супраць стварэння новага органу дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця: ці ствараць у Беларусі так званую Мінлічбу?
«Я Акадэмію навук падключыў, каб пачуць альтэрнатыўны пункт гледжання. Вучоныя ёсць вучоныя. Яны дакладна бачаць і разумеюць, што творыцца ў гэтай сферы ў краіне. Не дай Бог, каб мы прынялі няправільнае рашэнне — сёння не да гэтага. А калі гэта дасць пэўны эфекты, будзем займацца гэтым пытаннем», — дадаў Прэзідэнт.
Дакладваючы кіраўніку краіны на сустрэчы, Уладзімір Гусакоў адзначыў, што рашэнне вельмі сур’ёзнае, бо мае пад сабой пераход на «лічбу» усіх сфер дзяржаўнага кіравання, эканомікі і грамадства. Ён заявіў, што не бачыць неадкладнай неабходнасці ў перабудоўванні міністэрства.
«Мэтавыя фукцыі старога Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і новага Лічбавага развіцця і сувязі (як гэтае ідзе з назвы) прыкладна аднолькавыя. Дзеючая назва нават больш ёмкая і мае больш шырокі ахоп сфер кампетэнцыі», — заўважае навуковец.
Уладзімір Гусакоў пералічыў, што інфарматызацыя як паняцце ўключае лічбавае развіццё, рабатызацыю, захаванне, апрацоўку і перадачу дадзеных, штучны інтэлект.
«То бок, вы хочаце сказаць, што новая назва і магчымы новы орган крыху звужаюць?» — пытаецца кіраўнік краіны.
«Так. Новая назва, зразумела, гучыць больш сучасна, але нацэльвае на канкрэтную сферу — «лічбу», — канстатваў Уладзімір Гусакоў.
Прэзідэнт анансаваў нараду з ІТ-шнікамі
На сустрэчы з міністрам сувязі і інфарматызацыі і старшынёй Прэзідыума НАН Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці нарады з прадстаўнікамі Парка высокіх тэхналогій.
Створаны сваечасова Парк высокіх тэхналогій сыграў сваю ролю ў лічбавізацыі і зараз мае важнае значэнне, падкрэслівае кіраўнік краіны і просіць у Канстанціна Шульгана і Уладзіміра Гусакова далажыць, як ідуць там справы зараз.
«Наколькі актуальна тэндэнцыя адтоку кадраў, як мяне інфармуюць? Там нібыта такі адток, што заўтра загіне Беларусь без ІТ-шнікаў!», — сказаў Прэзідэнт.
Ён выказаў жаданне ў бліжэйшы час пасвяціць нейкі дзень, каб правесці нараду з ІТ-шнікамі, кампаніямі, што там працуюць у ПВТ, і прыняць шэраг рашэнняў па тэме.
«Працэс ад’езду некаторых ІТ-шнікаў назіраецца і, верагодна, ён немалы. Нам неабходна паглядзець з боку бяспекі, наколькі гэта небяспечна для Беларусі. З іншага погляду, неабходна разабрацца з ІТ-тэхналогіямі, ІТ-паркам і гэтымі ІТ-шнікамі, каб у нас былі роўныя ўмовы для ўсіх. Час прыйшоў, каб вырашаць гэтыя пытанні», — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка.
Канстанцін Шульган, міністр сувязі і інфарматызацыі пасля размовы адказаў на пытанні журналістаў, расклаўшы «па палічках», аб чым гаварылася на нарадзе:
Марыя ДАДАЛКА
Фота: БелТА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.