Вы тут

У Гомельскай вобласці аўтамабіль насмерць збіў веласіпедыста


У Гомельскай вобласці аўтамабіль насмерць збіў 57-гадовага веласіпедыста, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


«Сёння, 21 мая, прыкладна ў 8.30 адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам веласіпедыста. 28-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем ГАЗ, рухаўся на 7-м км аўтадарогі Р88 Жыткавічы-Давыд Гарадок-мяжа Украіны з боку Жыткавічаў. Ён здзейсніў наезд на 57-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў сустрэчным кірунку. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння», — паведамілі ў ведамстве.

На дадзены момант прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць больш уважлівымі i прадбачлівымі на дарозе. «Падчас руху нельга адцягвацца на гаджэты або іншыя рэчы, якія могуць дазволіць страціць кантроль за дарожным рухам», — нагадалі ў ДАІ.

Прэв’ю: УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.