Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці і капсула з зямлёй ад сцен знакамітай цытадэлі ў Дзень пагранічніка перададзены ў музей Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі. Цырымонія прайшла сёння ў Маскве ля помніка пагранічнікам Айчыны, паведамляе тэлеканал АНТ.
Працэс перадачы памятных рэліквій быў ініцыяваны Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі і расійскім Ваенна-тэхнічным таварыствам, якое не раз станавілася арганізатарам памятных бронепрабегаў па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі не раз бывалі і ў Брэсцкай крэпасці.
З сённяшняга дня капсула са Свяшчэннай зямлёй і фрагмент сцяны цытадэлі-героя папоўняць калекцыю музея Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі, дзе сабраны ўнікальныя прадметы, якія адлюстроўваюць усю паўнату падзей Вялікай Айчыннай вайны, ад першых баёў на мяжы да перамогі.
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.