Вы тут

За прысваенне паліва затрыманы работнікі сталічных прадпрыемстваў


Супрацоўнікі АБЭЗ Цэнтральнага РУУС Мінска ўстанавілі факты незаконнага прысваення дызельнага паліва работнікамі прадпрыемстваў.


Так, пяцёра кіроўцаў сталічных прадпрыемстваў, маючы доступ да электронных карт арганізацый, выкрадалі дызельнае паліва. Мужчыны прыязджалі на аўтазаправачную станцыю, дзе частку паліва залівалі ў асабісты аўтамабіль, а астатнім дызелем напаўнялі каністры. Акрамя таго ўстаноўлена, што паліўную карту работнікі перадавалі і сваім знаёмым, якія таксама незаконна прысвойвалі дызель.

У агульнай складанасці мужчыны прысвоілі 2000 літраў дызельнага паліва на агульную суму не менш за 3500 рублёў, удакладняе ГУУС Мінгарвыканкама.

Заведзены крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці шляхам прысваення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.