Вы тут

Мытныя органы і «Белмытсэрвіс» аб'ядналіся ў прафсаюз


Беларускі прафесійны саюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў папоўніўся новай аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў мытных органаў і «Белмытсэрвісу». Гэта першы ў 90-гадовай гісторыі існавання прафсаюза выпадак, калі ў яго ўступіла арганізацыя, якая толькі стварылася. У выніку прафсаюз папоўніўся прыкладна на тры тысячы новых членаў і цяпер налічвае больш за 180 тысяч чалавек.


Стварэнню новай прафсаюзнай суполкі папярэднічаў паўгадавы план мерапрыемстваў, вынікам якога і стала далучэнне прафсаюза «Белмытсэрвісу» да вялікай прафсаюзнай суполкі дзяржорганаў. Хаця звычайна прадпрыемствы або выходзілі са складу прафсаюзу, або ўступалі ў яго ў складзе прафсаюзнай арганізацыі, а гэта новая арганізацыя, якая патрабуе асаблівай увагі, заўважыў Сяргей Патапенка, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, уручаючы новым членам прафсаюзнай сям'і сцяг і пасведчанне аб рэгістрацыі новай арганізацыі:

— Мы будзем прыцягваць членаў гэтай прафсаюзнай суполкі да навучання і да ўдзелу ў нашых праграмах па аздараўленні і турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. Выбіраючы гэты кірунак і новую грамадскую арганізацыю, мы створым такія ўмовы, каб яна змагла цалкам рэалізаваць сябе ў прафсаюзным руху. Ужо дамовіліся, напрыклад, аб удзеле каманды «Белмытсэрвісу» ў спартакіядзе ў верасні.

— Мы сталі паўнавартасным членам вялікай суполкі прафсаюзнага руху Беларусі. Мы і дагэтуль жылі моцным сацыяльным жыццём. Аднак цяпер у нашага калектыву з'яўляецца больш магчымасцяў: мы атрымалі доступ да ўсёй прафсаюзнай інфраструктуры, яго кампетэнцый і міжнароднага вопыту ў галіне аховы працы, тэхнікі бяспекі, працоўных правоў, абароны сацыяльных інтарэсаў, — падкрэсліў Валянцін Герман, намеснік генеральнага дырэктара «Белмытсэрвісу».

Афіцыйнае ўступленне ў прафсаюз у «Белмытсэрвісе» цяпер лічаць афіцыйным днём нараджэння прафсаюзнай суполкі і гатовыя да вялікай і цікавай будучыні.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.