Вы тут

Спорт працягвае жыць. Нацыянальны форум атлетаў прайшоў у Мінску


У штаб-кватэры НАК Беларусі стартаваў Нацыянальны форум атлетаў. Мерапрыемства праходзіць ужо трэці раз і нязменна аб'ядноўвае функцыянераў, экспертаў, трэнераў, знакамітых чэмпіёнаў і маладых атлетаў. Спартыўнай супольнасці ёсць што абмеркаваць — арганізацыю спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў, пошук новых магчымасцяў для развіцця галіны. Ва ўмовах адхілення ад міжнародных стартаў выстаяць і плён развівацца спорту Беларусі і Расіі дапамагае эфектыўнае супрацоўніцтва. Як яно наладжана і як выбудоўваецца дыялог з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, журналістам расказалі Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка і прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў. Сабралі для чытачоў галоўнае.


Кіраўнік НАК Беларусі падкрэсліў, што за мінулы год беларускімі і расійскімі алімпійскімі камітэтамі, міністэрствамі спорту праведзена вялікая работа па арганізацыі сумесных турніраў і збораў. Усяго краіны разам правялі больш за 100 мерапрыемстваў. «Калі вярнуцца на год таму, калі мы пачыналі гэтую работу, было шмат здзіўлення, калі ў пратаколах расійскіх спаборніцтваў бачылі імёны беларускіх атлетаў. Цяпер гэта абсалютная норма, ніхто не дзівіцца», — заўважыў Станіслаў Пазнякоў. Самым значным сумесным праектам ён назваў удзел беларускай каманды ў Міжанродных спартыўных гульнях «Дзеці Азіі» ў Кемераве, адкуль беларусы прывезлі 11 медалёў. Па словах кіраўніка АКР, гэта быў прарыў і ў спартыўным, і ў маральным плане. «Найвышэйшая праява алімпійскай салідарнасці была прадэманстравана на гэтым турніры. Я ўпэўнены, што ў нас наперадзе наступныя праекты, летнія «Дзеці Азіі» не за гарамі. Мы яшчэ будзем абмяркоўваць наш удзел. Цяпер мы зараз канцэнтруемся на двухбаковых сувязях, будзем іх развіваць у інтарэсах беларускага і расійскага бакоў», — адзначыў ён.

Сёння востра стаіць пытанне дзяржаўнай сімволікі — ці прымальна беларусам і расіянам выступаць пад нейтральным сцягам, калі гэта стане ўмовай допуску на міжнародныя старты, у тым ліку на Алімпійскія гульні. Віктар Лукашэнка звярнуў увагу, што пытанне не толькі ў сімволіцы — месяц таму Міжнародны алімпійскі камітэт прадставіў шэраг іншых умоў, пры выкананні якіх беларусы і расіяне могуць выступаць на міжнароднай арэне. Напрыклад, яны могуць выступаць толькі індывідуальна пад нейтральным сцягам, выступленні камандаў з Беларусі і Расіі забароненыя. Таксама, згодна з умовамі МАК, не дапускаюцца да спаборніцтваў спартсмены, якія значацца ў арміі або сілавых структурах.

«Тут, на мой погляд, павінна быць пэўная чырвоная рыса, праз якую мы не можам пераступіць. Толькі з павагай да нашай краіны, з павагай да нашых спартсменаў мы можам браць удзел у гэтых спаборніцтвах. Мы не кідаемся ў вір галавою, толькі дапусціце. Ёсць моманты, якія мы ніколі не пераступім, ёсць прынцыпы, якіх мы будзем прытрымлівацца», — заявіў Віктар Лукашэнка.

Станіслаў Пазнякоў назваў умовы МАК фарсам: «Міжнародны алімпійскі камітэт пайшоў насустрач, пачуў крытыку з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, крытыку з боку Савета па правах чалавека, якія крытыкавалі забарону на ўдзел у спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў толькі на падставе іх пашпарта. Але тыя ўмовы не былі знятыя і дагэтуль. Сёння да дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце дадалася дыскрымінацыя па родзе дзейнасці, па прыналежнасці да спартыўных арганізацый». Па яго словах, гэта несправядлівыя і юрыдычна нікчэмныя ўмовы, паколькі яны не прапісаныя ў Алімпійскай хартыі.

Віктар Лукашэнка ўпэўнены, што нават у такіх складаных умовах трэба весці дыялог з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі і арганізацыямі. Тым больш што, па яго словах, нефармальныя адносіны з міжнароднымі структурамі нядрэнныя, але, на жаль, на афіцыйным узроўні яны рэзка мяняюцца.

Нягледзячы на ўсе складанасці, развіццё спорту вышэйшых дасягненняў застаецца першачарговай задачай алімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі. Віктар Лукашэнка звярнуў увагу, што ў жніўні Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД, якія прадэманструюць, што спорт не спыніўся і працягвае жыць.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.