Вы тут

Беларусы заваявалі тры медалі на старце спаборніцтваў лыжнікаў на гульнях «Дзеці Прымор’я»


Юныя беларускія спартсмены заваявалі першыя ўзнагароды на І Зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор’я», паведамляе БеТА са спасылкай на прэс-службу НАК Беларусі.


Сёння ва Уладзівастоку лыжнікі вызначалі наймацнейшых у гонках з раздзельнага старту свабодным стылем. Сярод дзяўчат дыстанцыю ў пяць кіламетраў хутчэй за ўсіх пераадолела наша Аляксандра Парфёнава (11:34,30 сек), стаўшы тым самым першай беларускай чэмпіёнкай гульняў. Яе сяброўка па камандзе Лізавета Пугачова заваявала бронзу, яшчэ адна беларуска Людміла Тарубарава паказала чацвёрты вынік. У хлопцаў на дыстанцыі 7,5 км бронзавым прызёрам стаў наш Сяргей Парфёнаў (16:30,20 сек).

Не прымусіла сябе чакаць і першы медаль спаборніцтваў па шорт-трэку, якія прымае Усурыйск. На дыстанцыі 500 метраў у дзяўчат бронзу выйграла наша Сафія Спарыш, яе суайчынніца Варвала Курыла перасекла фінішную лінію чацвёртай. Золата і серабро ў гэтым відзе праграмы дасталася кітайскім спартсменкам.

I Зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор’я» сабралі больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак з Прыморскага краю і Далёкаўсходняй федэральнай акругі РФ, а таксама Беларусі, Кітая, КНДР і Узбекістана. Нашу каманду прадстаўляюць 28 юных спартсменаў. У праграму спаборніцтваў, якія прадоўжацца па 23 лютага, увайшлі лыжныя гонкі, сноўбордынг, гарналыжны спорт, кёрлінг, фігурнае катанне, шорт-трэк, хакей і фіджытал-хакей.

Прэв’ю: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.