Вы тут

Галоўчанка: устараненне перашкод ва ўзаемным гандлі ў СНД застаецца прыярытэтнай задачай


Устараненне перашкод ва ўзаемным гандлі ў СНД застаецца прыярытэтнай задачай. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамляе БелТА.


«Прыярытэтнай задачай застаецца ўстараненне перашкод ва ўзаемным гандлі. Дзякуючы настойлівасці бакоў і паслядоўнай рабоце Выканкама СНД у снежні 2022 года зрушылася работа па гэтай тэматыцы. Сфарміраваны пералік узаемных прэтэнзій, створана пастаянна дзеючая рабочая група высокага ўзроўню. У маі бягучага года праведзена яе першае пасяджэнне», — сказаў Раман Галоўчанка.

Не ўсе краіны прынялі ўдзел у пасяджэнні. «Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы папрасіць вас, паважаныя калегі, даць даручэнне адказным выканаўцам у вашых краінах максімальна адказна падысці да ўдзелу ў рабочай групе высокага ўзроўню па ўстараненні перашкод ва ўзаемным гандлі. Папрашу Сяргея Мікалаевіча Лебедзева (Генеральнага сакратара СНД. — Заўвага БелТА) узяць гэта пытанне пад кантроль і далажыць пра прамежкавыя вынікі работы на наступным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД», — дадаў прэм’ер-міністр.

Ён таксама нагадаў, што ў жніўні ў Беларусі пройдуць II Гульні краін СНД. «Мы ведаем, што краіны Садружнасці маюць намер накіраваць прадстаўнічыя спартыўныя каманды ў Беларусь. Будзем вельмі рады прыняць спартсменаў краін СНД на гэтым знакавым для ўсіх нас мерапрыемстве», — адзначыў Раман Галоўчанка і запрасіў кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці прыняць удзел у спартыўным свяце ў якасці ганаровых гасцей.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.