Вы тут

Як сталіца рыхтуецца да Дня Незалежнасці


Напярэдадні галоўнага беларускага свята — Дня Незалежнасці – Мінск кожны дзень убіраецца ў святочнае адзенне. Варта прайсціся па галоўных вуліцах і праспектах, вы адразу адчуеце гэты непараўнальны і ўзнёслы настрой, якім жыве сталіца напрыканцы чэрвеня і пачатку ліпеня. Велічная панарама адкрываецца воку, калі ўзіраешся з Кастрычніцкай плошчы ў бок плошчы Перамогі. Святочная атрыбутыка надае кампазіцыі ўбрання галоўнага сталічнага праспекта асаблівы від, аўру, атмасферу. Хочацца прагуляцца да велічнага манумента і вечнага агню, мінуючы вядомыя кожнаму мінчаніну будынкі і лакацыі — акруговы Дом афіцэраў, Палац прафсаюзаў, Дзяржаўны цырк, Купалаўскі сквер, Свіслач і дзіцячы парк імя Горкага, будынак музея Першага з’езду РСДПР і архітэктурны ансамбль плошчы Перамогі. Як і заўсёды, сёння, у разгар лета, яны выглядаюць прыветна і прыгожа. Узяго за дзесяць хвілін можна прайсці гэты маршрут, але мне спатрэбілася амаль дзве гадзіны, каб убачыць, сфатаграфаваць і перадаць свае асабістыя настраёвыя пачуцці. Дарэчы, калі на Кастрычніцкай плошчы яшчэ ўсталёвываюць білборды са святочнай атрыбутыкай, то на плошчы Перамогі ўсё гатова да свята – новыя і цікавыя інсталяцыі ўжо ўсталяваныя.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.