Вы тут

Кніжны форум «Таркі-Тау» пройдзе ў сталіцы Дагестана


Традыцыйным праектам па прадстаўленню сучаснага стану кнігавыдання ў Расіі стаў фестываль «Таркі-Тау», які многія гады праводзіцца ў сталіцы Дагестана.

Вось і сёлета прэстыжны расійскі кніжны форум пройдзе ў Махачкале з 6 па 8 кастрычніка 2023 года. Да ўдзелу ў фестывалі запрошаны і беларускі бок — у прыватнасці, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». 


— Сёлета «Таркі-Тау», — расказвае адзін з інціыятараў унікальнага творчага праекта, шматгадовы яго арганізатар публіцыст, перакладчык, кнігавыдавец Марат Гаджыеў, — мы прысвяцілі 100-годдзю нашага легендарнага творцы Расула Гамзатава. Лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы, народны паэт Дагестанскай АССР, ён быў і застаецца сапраўдным сімвалам дагестанскай, аварскай літаратуры. Пісьменніка добра ведалі ў Беларусі. З Расулам Гамзатавым сябраваў класік беларускай нацыянальнай паэзіі Аркадзь Куляшоў. Вершы Расула Гамзатава перакладзены на беларускую мову. Таму нам вельмі хацелася б, каб на фестывалі «Таркі-Тау» прысутнічала і беларуская тэма. 

У ранейшыя гады на кніжным форуме ў Махачкале ўдзельнічалі паэт і перакладчык Рагнед Малахоўскі, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота. Традыцыйна на «Таркі-Тау» прадстаўляліся кнігі беларускіх выдавецтваў. 

У літаратурна-мастацкай перыёдыцы Беларусі калектыўных альманахах «Созвучие» і «Далягляды» у апошнія гады былі надрукаваны творы пісьменнікаў Дагестана — Анварбека Култаева, Сувайнат Кюрэбекавай, Міясат Муслімавай, Марата Гаджыева, Магамеда Ахмедава і іншых мастакоў слова. 

Дарэчы, у кастрычніку 2023 г. на «Таркі-Тау» будзе прэзентаваны і альманах «Далягляды-2023», які толькі што пабачыў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура», альманах, у якім па традыцыі шырока прадстаўлена літаратура народаў Расіі — Башкартастана, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Калмыкіі, Марый Эл, Татарстана, Хакасіі, Чачні, Чувашыі. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.