Вы тут

Ці патрэбныя юнакам і дзяўчатам ХХІ стагоддзя сацыяльна-эмацыянальныя навыкі?


Ці патрэбныя юнакам і дзяўчатам ХХІ стагоддзя сацыяльна-эмацыянальныя навыкі? Якія з іх адыгрываюць найбольш важную ролю ў паспяховай сацыялізацыі падрастаючага пакалення? Ад чаго залежыць дасягненне поспеху ў жыцці? Што адбудзецца, калі навучыцца кантраляваць свой унутраны свет? Ці дапаможа гэта здольнасць гарманізаваць сучаснасць і пабудаваць шчаслівую будучыню? Гэтыя і іншыя пытанні аказаліся прадметам даследавання, праведзенага сярод мінскіх падлеткаў спецыялістамі Нацыянальнага інстытута адукацыі пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.


Фота pexels.com

Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы 9-х і 11-х класаў мінскіх гімназій і школ, падзеленыя на тры фокус-групы. Апошнія маюць на ўвазе арганізацыю даследавання з дапамогай групавога інтэрв’ю, калі некалькі чалавек пад кіраўніцтвам мадэратара абмяркоўваюць пэўную тэму, выказваюць меркаванне адносна прапанаваных мадэратарам пытанняў, абменьваюцца ідэямі і думкамі, якія ўзнікаюць у ходзе абмеркавання. Для правядзення даследавання ўпраўленнем маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі быў падрыхтаваны сцэнарый з дакладна акрэсленымі этапамі і пытаннямі.

Як паказалі вынікі фокус-груп, навучэнцы 9-х класаў лічаць найбольш значнымі для ўласнай жыццядзейнасці наступныя ўменні: здабываць карысны для сябе досвед у выпадку няўдачы; весці дыялог, дамаўляцца і сумесна знаходзіць канструктыўныя рашэнні; казаць «не», каб не шкодзіць сабе; аналізаваць (разумець) учынкі іншых людзей, іх прычыны і матывы; выказваць і адстойваць уласны пункт гледжання; абараняць уласныя інтарэсы; вывучаць свой унутраны свет, аналізаваць яго асаблівасці; адказваць за словы, учынкі, вынікі дзейнасці.

Навучэнцы 11-х класаў у якасці найбольш актуальных сацыяльна-эмацыянальных навыкаў згадалі наступныя: работу над сабой і сваім характарам; выпрацоўку карысных звычак; гатоўнасць і здольнасць пры неабходнасці выказваць нязгоду з іншымі людзьмі; прыняцце адказнасці за ўласныя словы і ўчынкі; эмацыянальны самакантроль; матывацыю сябе на дасягненне мэт, якія патрабуюць намаганняў; разуменне і прыняцце пункту гледжання іншага; вырашэнне канфліктных сітуацый.

У працэсе камунікацыі з навучэнцамі прасочвалася разуменне маладымі людзьмі значнасці сацыяльна-эмацыянальных навыкаў, жаданне іх фарміраваць і ўдасканальваць. Відавочна, што моладзь не мае намеру плыць па цячэнні і збіраецца кіраваць сваім жыццём. Сярод магчымасцяў для фарміравання неабходных для жыцця навыкаў юнакі і дзяўчаты згадвалі дадатковую адукацыю (гурткі, секцыі, трэнінгі і інш.).

Сярод найбольш актуальных праблем, з якімі сутыкаецца сучасная моладзь, былі выдзелены булінг і кібербулінг. Таксама была адзначана важнасць эмацыянальнай падтрымкі і разумення з боку дарослых, важнасць цёплых, а не фармальных сямейных адносін.

У якасці найбольш яркіх, ва ўяўленні навучэнцаў, прыкмет паспяховай асобы ўказваліся мэтанакіраванасць, высокая самаацэнка, аптымізм, крэатыўнасць, адкрытасць новаму, самавалоданне. Гэтыя і іншыя якасці асобы знайшлі адлюстраванне ў вобразах ідэальнай дзяўчыны і ідэальнага юнака ХХІ стагоддзя. Хлопцам і дзяўчатам была дадзена магчымасць абмеркаваць свае ўяўленні ў мікрагрупах і прэзентаваць вынікі работы ў выглядзе малюнкаў і вуснага апісання.

Вынікі правядзення фокус-груп пацвердзілі зацікаўленасць моладзі ў фарміраванні сацыяльна-эмацыянальных навыкаў, якія ў вялікай ступені ўплываюць не толькі на акадэмічную і персанальную паспяховасць, але і на фізічнае, псіхічнае, сацыяльнае здароўе грамадства, яго эканамічныя вынікі, што адпавядае мэтам устойлівага развіцця краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.