Вы тут

Навацыі для інвестараў, развіццё прававой культуры і задачы для моладзі


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, на якім разглядаліся законапраекты «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» і «Аб змене законаў» (па пытаннях неплацежаздольнасці). «Удасканаленне заканадаўства ў сферы інвестыцый — адна з ключавых задач урада і парламента, паколькі прававыя ўмовы непасрэдна ўплываюць на інвестыцыйную прывабнасць нашай юрысдыкцыі, збалансаванасць рынку працы ў галінах, умацаванне вытворчага патэнцыялу рэгіёнаў», — адзначыла Таццяна Рунец. На пасяджэнні абмяркоўваліся нормы законапраекта, накіраваныя на стварэнне дадатковых умоў для абароны правоў інвестараў. Сенатар падкрэсліла, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу — распрацаваць адзіны дакумент, зразумелы інвестарам. «У сувязі з гэтым па выніках абмеркавання праекта закона на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі дадаткова прапануецца вызначыць дакладныя крытэрыі, якім павінен адпавядаць праект для заключэння інвестыцыйнага дагавора і ўключэння ў пералік прэферэнцыйных інвестыцыйных праектаў, а таксама ўмовы для адмовы ў заключэнні інвестыцыйнага дагавора», — адзначыла парламентарый.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец прыняў удзел у Форуме Саюза юрыстаў «Права ў сучасным свеце». Гэта першая найбуйнейшая пляцоўка для дыялогу паміж прадстаўнікамі юрыдычнай, прадпрымальніцкай, палітычнай і праваахоўнай супольнасцяў па пытаннях права ў інтарэсах грамадзян, бізнесу, удасканалення правапрымяняльнай практыкі, прасоўвання заканадаўчых ініцыятыў у мэтах развіцця прававой культуры і рэгулявання сацыяльна-эканамічнай сферы ў сучасных умовах. Ключавая мэта форуму — стварэнне платформы для абмеркавання актуальных пытанняў, звязаных з юрыдычнай практыкай, а таксама павышэнне прафесійнага ўзроўню яго ўдзельнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 700 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, судзейскага корпуса, навуковай супольнасці, бізнес-структур, грамадскіх аб’яднанняў, выкладчыкі і навучэнцы юрыдычных факультэтаў ВНУ. Сяргей Сівец выступіў спікерам на секцыі «Народаўладдзе як найвышэйшая форма ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы. Прававыя традыцыі і сучаснасць».


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава прыняла ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў. Пасяджэнне прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі са студэнцкай моладдзю «Моладзь за роўныя правы і магчымасці!» на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні фарміравання ў моладзі навыкаў клопату аб уласным псіхічным і фізічным здароўі, падрыхтоўкі маладых людзей да сямейнага жыцця і адказнага бацькоўства.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.