Вы тут

Паэт Фёдар Цютчаў — спявак славянскага адзінства


5 снежня ў Доме дружбы на вуліцы Захарава г. Мінска адбылося мерапрыемства, прысвечанае 220-й гадавіне з дня нараджэння рускага паэта і мысліцеля XIX стагоддзя Фёдара Цютчава.


Ва ўтульнай зале сабраліся дыпламатычныя работнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, выкладчыкі і студэнты сталічных вышэйшых навучальных устаноў, аматары паэзіі.

Вядучы — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт, празаік Міхась Пазнякоў адкрыў мерапрыемства.

Са словамі прывітання да прысутных звярнулася трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Марына Ягорава.

Увесь вечар гучалі вершы і песні класіка на рускай і беларускіх мовах у выкананні паэтаў і празаікаў Тамары Кавальчук, Ірыны Тулупавай, Івана Карэнды, старшага выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Валадчанкі, студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, артыстаў тэатра-студыі «акцёр».

— У гісторыі сусветнай мастацкай літаратуры ёсць паэты, творы якіх сталі неацэнным здабыткам літаратурнага працэсу толькі праз значны прамежак часу пасля іх стварэння або апублікавання. У беларускай літаратуры да такіх творцаў можна аднесці класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча, паэта-наватара, паэта-энцыклапедыста, які падняў наша мастацкае слова на якасна новы, еўрапейскі ўзровень. У рускай літаратуры – гэта перш за ўсё Фёдар Цютчаў, — адзначыў у сваім выступленні Міхаіл Пазнякоў. — Сёння Фёдар Цютчаў дораг нам і як філосаф, як спявак яднання славянскіх народаў і дзяржаў, як прыхільнік праваслаўя, у якім ён празорліва ўбачыў выратаванне перад пагрозай фанабару, ганарыстасці, свавольства, гегеманізму...

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.