Вы тут

«Падары дабро ветэранам» — для сувораўцаў гэта не толькі прыгожыя словы


14 снежня дэлегацыя Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, якую ўзначаліў намеснік начальніка МСВВ па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Аляксей Осіпаў, наведалі Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.


Час для паездкі быў абраны не выпадкова, у сувораўцаў стала добрай традыцыяй штогод, перад навагоднімі і каляднымі святамі, наведваць гэтую сацыяльную ўстанову. Хлопцы загадзя адрэпеціравалі канцэртную праграму, камандаванне вучылішча разам з неабыякавымі выпускнікамі падрыхтавалі падарункі.

Намеснік начальніка МСВВ па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Аляксей Осіпаў і выпускнік вучылішча 1976 г. капітан 3 рангу Яўген Лёсік

Падпалкоўнік Аляксей Осіпаў: «Мы не маглі не прыехаць да нашых падапечных, бо для гэтых людзей асабліва важныя ўвага і зносіны. У сённяшнім мерапрыемстве прымаюць удзел 18 сувораўцаў першага — чацвёртага курсаў. У арганізацыі пераднавагодняга віншавання неацэнную падтрымку аказвае выпускнік вучылішча капітан 3-га рангу Яўген Лёсік, дзякуючы яго дапамозе — кожны з 280-ці чалавек атрымае салодкі падарунак. На асабістым прыкладзе Яўген вучыць сваіх малодшых братоў-кадэтаў павазе і ўвазе да ветэранаў і інвалідаў. Дарэчы, загадам начальніка МСВВ ад 3 лістапада 2023 г. Яўген Лёсік занесены ў Кнігу Пашаны нашага вучылішча».

Выпускнік вучылішча 1976 года (20-ы выпуск) капітан 3 рангу Яўген Лёсік узгадаў наступнае: «Я вырас у вёсцы, у якой размешчаны дом-інтэрнат, тут да гэтага часу жывуць мае сваякі. Гадоў пяць таму назад мы з жонкай вырашылі арганізаваць выступленне сувораўцаў з канцэртнай праграмай для пражываючых. Звярнуўся з гэтай прапановай да начальніка вучылішча генерал-маёра Аляксандра Навуменкі, які адразу падтрымаў гэтую ініцыятыву. Наша супрацоўніцтва з адміністрацыяй установы імкліва развівалася. У 2021 годзе, выхаванцамі і ветэранамі вучылішча на прылеглай тэрыторыі быў уладкаваны дэндрарый. У 2022-м, у год гістарычнай памяці, навучэнцамі і ветэранамі вучылішча побач з галоўным корпусам установы быў закладзены пладовы сад. Як правіла, нашы сустрэчы адбываюцца не менш за тры разы на год: на канцэртах перад Новым годам і да Дня Перамогі, падчас суботніка ў красавіку месяцы». 

Старшы віцэ-сяржант Іван Навіцкі дзеліцца сваімі ўражаннямі: «У мерапрыемстве я ўдзельнічаю другі раз. Канцэрт прайшоў добра, прыемна было бачыць на тварах ветэранаў усмешкі падчас нашых выступленняў. Рыхтавалі нумары за месяц, усе стараліся. Рады быў сустрэчы з чалавекам, які ў свой час таксама вучыўся ў сувораўскім вучылішчы. Ён падзяліўся сваімі эмоцыямі, а мы распавялі пра сённяшнія нашы навучальныя будні».

Суворавец Дзяніс Жызнеўскі таксама расказаў, што яму падалося важным ў гэтай справе: «У паездцы ўдзельнічаю першы раз, бо паступіў у вучылішча сёлета. Адчуваю суперажыванне да людзей, якія ўсё сваё жыццё аддалі справе служэння Радзіме, і апынуўшыся ў сталым узросце — пражываюць у доме-інтэрнаце, а таксама і тымі, хто даглядае ветэранаў. У мяне ёсць бабуля, і я заўсёды ёй дапамагаю. Раблю ўсё для таго, каб яна мною ганарылася».

Таксама ўпершыню далучыўся да гэтай акцыі і суворавец Раман Сінькевіч : «Сёння быў мой першы канцэрт. У школе я ўдзельнічаў у многіх мерапрыемствах, таму адразу пагадзіўся прыняць удзел у канцэрце. Не аднекваўся. Сустрэлі нас добра, добразычліва, не баяўся, бо ўсе мы падрыхтаваліся, і, як кажуць нашы афіцэры, у гэтай справе галоўнае не хвалявацца. Мне спадабалася, і я яшчэ хачу выступіць тут. Для мяне вельмі важна рабіць нешта добрае людзям, якія абаранялі Айчыну на полі бою і добрасумленна працавалі ўсё сваё жыццё. І не забываць іх. І дзякуй гаспадарам, якія накармілі нас смачным абедам пасля канцэрту».

Суворавец Раман Сінькевіч уручае падарунак Святлане Казловіч

Афіцэры і сувораўцы ля памятнага знака, у гонар закладкі пладовага саду

Сямідзесяцігаднагадовы Андрэй Аляксандравіч, які пражывае ў інтэрнаце, узгадаў сваю маладосць і ваеннае мінулае: «У свой час я таксама насіў пунсовыя пагоны, вучыўся ў сувораўскім вучылішчы. Выбраў прафесію афіцэра, паступіў у Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае ваеннае вучылішча. Пасля арміі працаваў у школе выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. У інтэрнаце я знаходжуся каля пяці гадоў. Сёння ў мяне супярэчлівыя эмоцыі. Сумныя — успамінаючы сваё кадэцкае юнацтва, а пасля бадзёрых, вясёлых, пазітыўных нумароў сувораўцаў — радаснае. Перад Новым годам і Калядамі заўсёды хочацца спадзявацца на нешта лепшае. І я ўпэўнены, што гэтыя надзеі спраўдзяцца».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.