Вы тут

Ад ідэі да ўвасаблення ў жыццё


На Гомельшчыне 11 праектаў грамадзянскіх ініцыятыў атрымаюць фінансавую падтрымку і будуць рэалізаваны ў найбліжэйшы час.


Фота: БелТА

У рэгіёне сталі вядомы праекты — пераможцы адкрытага конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Першы такі конкурс быў праведзены ў вобласці ў 2022 годзе. Тады для ўдзелу ў адборы свае праекты прапанавалі прадстаўнікі розных раёнаў. Пераможцамі былі прызнаны 16 праектаў, рэалізаваных пры фінансавай падтрымцы Банка развіцця.

У мінулым годзе на Гомельшчыне адкрыты конкурсны адбор ідэй і ініцыятыў ад грамадзян быў аб’яўлены ўпершыню з улікам уключэння прававога інстытута грамадзянскіх ініцыятыў у Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Як вядома, ініцыятарамі рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў могуць выступаць грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі. У разліку сродкаў, неабходных для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы, не менш як дзесяць працэнтаў уносіцца за кошт ініцыятара праекта.

Па выніках папярэдняга разгляду праектаў Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне аб іх накіраванні ў абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў для далейшай ацэнкі.

Як патлумачыла дырэктар Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Лілія Шахлянкова, сходам асацыяцыі створана камісія па правядзенні адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, вызначаны рэгламент яе работы.

— У склад конкурснай камісіі ўвайшлі прадстаўнікі асацыяцыі, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, — адзначыла Лілія Шахлянкова.

У выніку папярэдняга разгляду праектаў грамадзянскіх ініцыятыў у Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў да конкурснага адбору ў Гомельскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў дапушчаны 54 праекты грамадзянскіх ініцыятыў.

— Пераможцамі вызначаны 11 праектаў. Яны атрымаюць фінансавую падтрымку на ажыццяўленне, — дадала дырэктар Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Як звярнула ўвагу старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў і старшыня праўлення Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, конкурс праектаў накіраваны ў першую чаргу на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў і вырашэнне сацыяльна значных пытанняў у раёнах, у тым ліку ў аддаленых сельскіх населеных пунктах.

Сярод пераможцаў адкрытага конкурснага адбору грамадзянскіх ініцыятыў, якія рэалізуюць у бягучым годзе, — праекты, прадстаўленыя ад Гомельскага, Брагінскага, Кармянскага, Ельскага, Рагачоўскага, Чачэрскага, Мазырскага, Хойніцкага раёнаў і горада Нароўлі. У ліку пераможцаў адразу два праекты, якія рэалізуюць на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Сацыяльны, эканамічны, экалагічны эфект

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.