Вы тут

Ракетабудаванне і барацьба з БПЛА. Пантус аб напрамках работы Дзяржкамваенпрама ў 2024 годзе


 Дзяржкамваенпрам у 2024 годзе па-ранейшаму будзе канцэнтравацца на напрамках, па якіх у беларускага ВПК ёсць кампетэнцыі. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад калегіяй «Аб выніках дзейнасці Дзяржкамваенпрама і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у 2023 годзе і задачах на 2024 год», перадае БелТА.


«Адназначна вельмі шмат увагі будзе ўдзяляцца такім напрамкам, як ракетабудаванне і барацьба з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. На сёння гэта ключавое», — сказаў Дзмітрый Пантус.

Старшыня Дзяржкамваенпрама адзначыў, што ў частцы паражэння нізкалётных беспілотных лятальных апаратаў было прынята рашэнне працаваць над стварэннем комплексу на новых прынцыпах паражэння.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.