Вы тут

Беларуская кандытарская фабрыка адкрыла ў Казані першы магазін сваёй сеткі


Беларуская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла ў Казані першы фірменны магазін сеткі, якую прадпрыемства мае намер стварыць у сталіцы Татарстана, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу пасольства Беларусі ў Расіі.


Фота кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік»

«Беларускія прадукты — на гэты раз ласункі — прадаўжаюць заваёўваць рэгіёны Расіі. У казанскім гандлёвым цэнтры «Порт» нядаўна адкрыўся першы ў Рэспубліцы Татарстан фірменны магазін беларускай кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік», — расказалі ў дыпмісіі.

На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступілі кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Казані Віктар Шчацько, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Герман Лернер і генеральны дырэктар расійскага дылера ТАА «Чырвоны харчавік» Багдан Хімакоў.

«Да канца года ў Казані плануецца адкрыць яшчэ тры фірменныя магазіны», — дадалі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.