Top.Mail.Ru

Нэлi Зігуля

Мсціслаўскі раён наглядна прадэманстраваў, што з’яўляецца драйверам яго развіцця

Мсціслаўскі раён наглядна прадэманстраваў, што з’яўляецца драйверам яго развіцця

23.06.2026

Вопыт быў наглядна прадэманстраваны падчас семінара-практыкуму для гарадскіх і раённых кіраўнікоў прадстаўнічай улады, прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання. Месцам падзей стаў аграгарадок Капачы Мсціслаўскага раёна. Менавіта гэты сельсавет стаў найлепшым у вобласці па выніках работы за мінулы год сярод органаў мясцовага самакіравання.

Анатоль Ісачанка падрабязна расказаў, аб чым дакладваў Прэзідэнту

Анатоль Ісачанка падрабязна расказаў, аб чым дакладваў Прэзідэнту

17.06.2026

«Галоўнае, мы разумеем, што рабіць, і ведаем, куды рухацца»

У Магілёве ўручылі пуцёўкі на студатрадаўскія будоўлі краіны

У Магілёве ўручылі пуцёўкі на студатрадаўскія будоўлі краіны

17.06.2026

Маштабнае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю рэспубліканскага трэцяга працоўнага семестра, адбылося на легендарным Буйніцкім поле, дзе ў ліпені 1941-га праходзілі гераічныя абарончыя баі. Каля 500 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі завіталі сюды, каб прыняць эстафету ад сваіх старэйшых таварышаў. Перад афіцыйным адкрыццём, яны паспелі прыняць удзел у працоўных акцыях на тэрыторыі Магілёва, Шклова і Кіраўскага раёна.

Як фестываль у Александрыі ўплывае на развіццё Прыдняпроўскага краю

Як фестываль у Александрыі ўплывае на развіццё Прыдняпроўскага краю

16.06.2026

«Галоўны рэсурс, які не закладзены ні ў адзін бюджэт, — дух яднання»

У Чавускім лясгасе паказалі майстар-клас па ўтаймаванні ляснога пажару

У Чавускім лясгасе паказалі майстар-клас па ўтаймаванні ляснога пажару

04.06.2026

Лес выдатны рэлакс, але летам, асабліва, калі вельмі доўга няма дажджоў, шпацыраваць там бывае небяспечна. Сёння, напрыклад, на тэрыторыі лясоў Магілёўшчыны дзейнічае трэці клас небяспекі. Гэта значыць, што прагулкі магчымы, але выключна пешыя, без выкарыстання машын і раскладання вогнішчаў. Наведванне лесу цалкам забароняць, калі будзе ўведзены чацвёрты ці яшчэ больш крытычны —5 клас небяспекі.

У Магілёве дзеляцца вопытам сёстры міласэрнасці

У Магілёве дзеляцца вопытам сёстры міласэрнасці

02.06.2026

Служэнне справам міласэрнасці гэта своеасаблівы подзвіг, бо патрабуе ад чалавека вялікай самааддачы, нават ахвярнасці. Ірына Бабіч сястра міласэрнасці Мінскай епархіі расказвае, што прыйшла ў сястрыцтва па клічу сэрца. Па сваёй першай прафесіі яна журналіст, зараз працуе з дзецьмі ў нядзельнай школе пры храме і нясе паслушэнства — дапамагае хворым з анкадыспансеру.

Клімавічы ў чаканні «Залатой пчолкі»

Клімавічы ў чаканні «Залатой пчолкі»

01.06.2026

Некалькі дзён застаецца да пачатку XXIV Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Ён традыцыйна пройдзе ў гасцінных Клімавічах на працягу трох дзён — з 5 па 7 чэрвеня. Сёлета яго ўдзельнікамі стануць амаль 700 чалавек з Беларусі, Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана.

Як пазбегнуць наяўнасці пратэрмінаваных прадуктаў на прылаўках нашых крам?

Як пазбегнуць наяўнасці пратэрмінаваных прадуктаў на прылаўках нашых крам?

19.05.2026

Пытанне на засыпку! У Магілёве пасля нядаўніх праверак МАРГ шэраг крам вымушаны былі зрабіць часовы перапынак у рабоце, каб прыбраць з прылаўкаў пратэрмінаваныя прадукты.


У Магілёве музеі абяцаюць незабыўную ноч
0

У Магілёве музеі абяцаюць незабыўную ноч

15.05.2026

У кожнага з шасці магілёўскіх музеяў яркая насычаная праграма. 15 мая 18:00 да 23:00 у абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава і яго філіялах-музеях — Славы Магілёўшчыны, этнаграфіі, мастацкім імя П.У. Масленікава будуць праходзіць няспынныя квэсты, гульні, акцыі, лекцыі, тэатралізаваныя перформансы, майстар-класы. Краязнаўчы музей дасць магчымасць акунуцца ў старажытную гісторыю Магілёва і адчуць подых стагоддзяў. Жадаючыя праверыць на сябе веданне археалагічных асаблівасцяў горада змогуць паўдзельнічаць у конкурсе археалагічнага малюнка. Для аматараў прыроды арганізатары прыдумалі нават музейны дэтэктыў пад інтрыгуючай назвай «Код Прыроды». Незвычайным абяцае быць квэст, удзельнікі якога паспрабуюць разгадаць «Шыфр Еўдакіма Раманава».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю