Алена Кравец
У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў
Сёлета ўпершыню за апошнія больш чым дзесяць гадоў у Мінску з’явілася рэкордная колькасць кафэ і рэстаранаў, розных паводле фармату, кухні і культурнай прыналежнасці. У трэндах — навамодны фармат з Bubble Tea (чайны напой, які складаецца з гарбаты, малака ці фруктовага соку) і кітайскай кухняй. Такі попыт тлумачыцца ў тым ліку вялікай колькасцю гасцей і турыстаў з Кітая. Папулярныя і розныя кавярні, якіх у сталіцы шмат, але кожная імкнецца завабіць наведвальнікаў сваімі асаблівасцямі. Як правіла, усе ўстановы запатрабаваны, і на 10 тых, што толькі адкрыліся, прыпадае ўсяго адна, якая закрылася. Пры гэтым вольныя памяшканні, каб адкрыць кафэ, давядзецца пашукаць. Адкрыццё рэстарана звязана з яшчэ большымі цяжкасцямі, бо інвестыцыі тут складаюць ад 500 тысяч долараў да мільёна. Перавагу ў рэстаранным бізнесе сёння аддаюць адкрытым кухням, дзе наведвальнікі бачаць, як гатуецца іх ежа — а гэта ўжо не толькі новы трэнд, але і максімальна кароткі шлях устанавіць давер і заваяваць аўдыторыю.
Прафсаюзы ўключыліся ва ўборачную кампанію
Чаму беларускія прадукты такія смачныя?
Зазірнуўшы ў беларускі супермаркет, дзе на прылаўках грувасцяцца горы салямі, кумпякоў і сардэлек айчыннай вытворчасці, а ў малочным аддзеле і зусім вочы разбягаюцца — цудоўная смятана, ёгурты, ражанка, масла, малако — і ўсяго гэтага нярэдка дзясяткі відаў, госці нашай краіны нярэдка ўпадаюць у ступар. Айчынная харчовая прадукцыя заваявала сэрцы не толькі блізкіх суседзяў, але і людзей з далёкага замежжа. Найперш — сваёй найвышэйшай якасцю.
Каля 10 тысяч работнікаў і навучэнцаў сферы бытавога абслугоўвання змогуць разлічваць на дадатковыя гарантыі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання ўпершыню падпісалі сёння Тарыфнае пагадненне.
Прадстаўнікі гандлю — пра жорсткія меры і перавагі сучаснага пакупніка
Прафсаюзы забяспечваюць аператыўную падтрымку ўдзельнікаў жніва
Для аператыўнага рэагавання на праблемныя і спрэчныя сітуацыі, звязаныя з умовамі, аплатай працы ўдзельнікаў жніва, у Федэрацыі прафсаюзаў дзейнічае шматканальны тэлефонны нумар. Зараз званкі прымаюцца з 08:00 да 20:00 па рабочых днях, а са жніўня цэнтр будзе працаваць і ў выхадныя дні. Прадстаўнікі прафсаюзаў гатовы неадкладна рэагаваць на ўсе пытанні работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю. Звароты прымаюцца па нумары 8 801 100 1111 (званок бясплатны для абанентаў «Белтэлекама» і мабільных аператараў, A1, МТС, БеСТ (Life)).