Вы тут

Памёр рэпер Дэцл


Рэпер Кірыл Талмацкі, больш вядомы пад творчым псеўданімам Дэцл, памёр ва ўзросце 35 гадоў. Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Талмацкі ў Instagram.


«Кірыла больш няма», - напісаў бацька музыканта.

Канцэртны дырэктар Децла Павел Беленец распавёў агенцтву навін «Масква», што рэперу стала дрэнна ў ноч на нядзелю пасля выступу ў іжэўскім клубе. «Кірыл пайшоў у грымёрку, сеў у крэсла, яму стала дрэнна, ён страціў прытомнасць, яму выклікалі "хуткую", якая канстатавала смерць. Папярэдняя інфармацыя - спыненне сэрца», - удакладніў Беленец, дадаўшы, што дакладную прычыну паведаміць пазней пасля экспертызы.

Кірыл Талмацкі нарадзіўся ў Маскве ў 1983 годзе. Шырокую вядомасць рэп-выканаўцу прынёс дэбютны альбом «Хто? ты», які выйшаў у 2000 годзе. Альбом ўваходзіць у лік самых прадаваных у Расіі, яго наклад склаў больш за мільён асобнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.