Вы тут

З 26 па 29 верасня ў Валожынскім раёне пройдзе СКМ “Увага – узрост!”


Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства скіравана на папярэджанне крымінальна-каральных дзеянняў у дачыненні да састарэлых людзей.


Як паведамляе сайт УУС Мінаблвыканкама, забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян - адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення ў сілу сваіх гадоў і стану здароўя становяцца даступным аб'ектам здзяйснення злачынстваў. Тэндэнцыя здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя пажылых людзей абумоўлена тым, што часцяком яны наіўныя і бездапаможныя. Злачынцы, не маючы ніякага павагі да чалавечага жыцця і да тых, хто старэйшы за іх па ўзросце, дзейнічаюць, не турбуючыся аб тым, што могуць прычыніць вялікую маральную і матэрыяльную шкоду.

Мэтай спецыяльнага комплекснага мерапрыемства з'яўляецца ўзмацненне абароны пажылых людзей ад супрацьпраўных замахаў, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па задавальненні запытаў і патрэбаў пажылых грамадзян.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.