Вы тут

Праз каранавірус могуць быць адмененыя Алімпіяда-2020 і ЕЎРА-2020


Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) можа адмяніць усе турніры пад эгідай арганізацыі, калі каранавірус будзе распаўсюджвацца па Еўропе. Пад пагрозу трапіў ЕЎРА-2020. Зараз зафіксавана больш за 200 выпадкаў заражэння вірусам ў Італіі. На Апенінах адзначана сем смяротных вынікаў з-за хваробы.

"Мы чакаем развіцця сітуацыі. Футбол павінен падладжвацца пад такія абставіны. Мы імкнемся не спыняць спаборніцтвы. Калі сітуацыя пагоршыцца, то ў нас не будзе выбару", - як перадае gazeta.ru, заявіў віцэ-прэзідэнт УЕФА Мішэль Ува у інтэрв'ю Rai Radio 1 Sport.

Еўра-2020 павінен прайсці ў 12 краінах, а першы матч запланаваны ў Рыме.


Член Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Дзік Паўнд заявіў, што рашэнне па правядзенні Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа будзе прынятае праз тры месяцы.

"Мы чакаем да канца мая. Спадзяюся, што эпідэмія акажацца пад кантролем. Калі няма, то разгледзім пытанне адмены спаборніцтваў", - як перадае gazeta.ru, паведаміў Паўнд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.