Вы тут

Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ за студзень-жнівень вырас на 17 %


Экспарт металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) за студзень-жнівень 2020 года павялічыўся на 17 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў Br36 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.


На знешні рынак пераважна пастаўляліся адходы і лом чорных і каляровых металаў, а таксама металавырабы вытворчасці Беларускага металургічнага завода (БМЗ). У таргах удзельнічалі 24 пакупнікі з 9 краін: Германіі, Канады, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны і Швейцарыі.

Найбольшы аб'ём продажаў прыпаў на латвійскія кампаніі. З пачатку года яны набылі беларускую металапрадукцыю на агульную суму Br17 млн. На другім месцы размясцілася Літва з сумай здзелак Br11 млн, а замыкае тройку лідараў Канада, куды быў рэалізаваны беларускі метал на суму Br1 млн.

Арматурны пракат па сумесным праекце БУТБ і БМЗ па-ранейшаму пастаўляўся выключна на рынак Польшчы. За студзень-жнівень аб'ём продажаў склаў Br4 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.