Вы тут

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 25 верасня пад дэвізам «Час стаць прыкметным!»


У гэты дзень інспектары ДАІ нагадаюць пешаходам і веласіпедыстам аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак, правядуць прафілактычныя акцыі, раскажуць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці.


— Як вядома, большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў адбываецца ў цёмны час сутак. І з надыходам восеньскага перыяду аварыйнасць на дарогах павышаецца ў некалькі разоў. Гэта абумоўлена тым, што заўважыць чалавека, які не пазначаны святлоадбіўнымі элементамі і які пераходзіць праезную частку, альбо таго, хто ідзе па краі дарогі, досыць складана. Асноўная праблема заключаецца ў тым, што часцяком пешаходы мяркуюць, што кіроўца аўто іх бачыць, і без неабходнай асцярожнасці ступаюць на праезную частку. У той жа час сядзячы за рулём транспартнага сродку занадта позна заўважае пешахода, які ў цемры і пры святле сустрэчных фар зліваецца з асфальтам. Аднак калі ў пешахода маецца флікер, то адлегласць, з якога кіроўца яго можа заўважыць, узрастае з 25-40 да 140 метраў, — гаворыць старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — І гэта з’яўляецца самым дзейсным спосабам засцерагчы сябе на дарозе, паколькі выкарыстанне святлоадбівальнага аксэсуара памяншае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак на 85 працэнтаў. Дарэчы, абавязак выкарыстання пешаходамі святлоадбіўных элементаў і іншыя нормы паводзін на дарозе замацаваны ў Правілах дарожнага руху.

Адказнасць за парушэнне пешаходамі і веласіпедыстамі патрабаванняў Правілаў дарожнага руху прадугледжана арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь (у стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў — ад трох да пяці базавых велічынь).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: masty.eu

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.