Вы тут

На сталічнай вуліцы Ахоцкай таксі збіла мужчыну


Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале ўпраўлення ДАІ УУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Volkswagen», 1992 года нараджэння, рухаўся па вуліцы Ахоцкай з боку вуліцы Несцерава ў напрамку вуліцы Арцёма. Паблізу дома нумар 133 здзейсніў наезд на пешахода, 1975 года нараджэння, які перабягаў праезную частку вуліцы па-за пешаходным пераходам.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. На месцы працавалі супрацоўнікі АДАІ Заводскага РУУС г. Мінска, прадстаўнік СК, спецыяліст упраўлення ДКСЭ па г. Мінску. Праводзіцца праверка.

Прэв’ю: sochiinformburo.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.