Вы тут

«Нябеснае вока» Кітая даступнае для ўсяго свету


Кітайскі радыётэлескоп FAST (Five hundred meter Aperture Spherical Telescopе) — найбуйнейшы ў свеце і самы адчувальны радыётэлескоп — афіцыйна адкрыты для навуковых колаў усяго свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".


Эксперты мяркуюць, што гэта будзе спрыяць глабальным астранамічным даследаванням і дапамагаць знайсці адказы на некаторыя з самых галоўных пытанняў адносна нязведанага ў сучаснай астрафізіцы і касмалогіі.

Астраномы могуць падаць заяўкі на назіранне і вынікі ацэнкі іх праектаў будуць абвешчаныя 20 ліпеня, адзначаецца ў заяве Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая (АНК ). Даследванні замежных навукоўцаў пачнуцца ў жніўні. Чакаецца, што ім будзе выдзелена каля 10 працэнтаў часу назірання з дапамогай FAST за першы год — прыкладна 450 гадзін. Аб гэтым паведаміў Лі Дзі, галоўны навуковы супрацоўнік праекта FAST і даследчык Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі.

У Сянпін, акадэмік АНК і дырэктар навуковага камітэта FAST, сказаў, што заяўкі, пададзеныя кітайскімі і замежнымі навукоўцамі, будуць ацэньвацца вядучымі міжнароднымі экспертамі ў адпаведных галінах. Канкурэнцыя за час сярод кітайскіх навукоўцаў была вельмі інтэнсіўнай. Падчас выпрабавальнага запуску адкрытых назіранняў у 2019 годзе планавалася, што FAST будзе адкрыты на працягу 360 гадзін, але ў выніку ў заяўках было запытана больш за 2000 гадзін назіранняў. 

У 1994 годзе пачаліся папярэднія даследаванні па праекце FAST і яго будаўніцтва было завершана ў верасні 2016-га. У студзені мінулага года ён быў афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю пасля функцыянавання ў тэставым рэжыме на працягу больш чым трох гадоў. З тых часоў тэлескоп прадастаўляе паслугі ў стабільным і надзейным рэжыме.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.