Вы тут

Магіляўчанка пазбавілася дарагой тэхнікі, аддаўшы яе ў рамонт знаёмаму


Жыхарка Магілёва пазбавілася дарагой тэхнікі, аддаўшы яе ў рамонт знаёмаму. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама.


З заявай у міліцыю звярнулася 33-гадовая магіляўчанка, якая распавяла праваахоўнікам, што стала ахвярай падману. Жанчына аддала знаёмаму два ноўтбукі і мабільны тэлефон, якія той абяцаў адрамантаваць, але ў выніку пазбавілася дарагой тэхнікі на суму амаль Br1, 2 тыс.

Як аказалася, чужую маёмасць забраў 28-гадовы нідзе не працуючы, раней не судзімы мужчына. Даведаўшыся ад прыяцелькі, што тая сабралася аддаць ноўтбукі і тэлефон у рамонт, мужчына прапанаваў сваю дапамогу ў рамонце і паабяцаў, што зробіць гэта бясплатна. Магіляўчанка аддала яму маёмасць і стала чакаць вынікаў рамонту. Аднак прыяцель не спяшаўся вяртаць адрамантаваныя гаджэты, а пасля і зусім перастаў выходзіць на сувязь.

Выкрадзенае канфіскавана і вернута жанчыне. У дачыненні да фігуранта распачатая крымінальная справа, следчыя далі прававую ацэнку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.