Вы тут

У Буйніцкім заасадзе пасяліўся леў


Яго прывезлі з Каранганды разам з пумай, двума янотамі-паласкунамі і двума шыншыламі. Апошнія гадаванцы не экзотыка, іх перадалі Магілёву ў якасці падарунка. Галоўны, канешне ж, леў. У горадзе так шмат розных скульптур гэтага звера, што не хапала толькі жывога. 


Фота з сайта mogilevnews.by

— Мы паўгода шукалі, дзе б нам яго купіць, — расказвае загадчык вучэбнай лабараторыі заасада Іван Ніжнікаў. — І варыянт з карагандзінскім заапаркам падышоў нам больш астатніх. Мы засталіся пад уражаннем ад яго памераў, колькасці і разнастайнасці жывёл, якія там знаходзяцца. Будзем сябраваць з імі і далей. Тым больш што ў нас ёсць жывёлы, якіх мы маглі б абмяняць на іншых. Тых жа аленяў або зуброў, напрыклад.

Спецыялісты заасада як след падрыхтаваліся да прыёму новых сваіх прабывальнікаў, вывучылі рацыён іх харчавання і ўтрымання. Жывёлы правялі ў дарозе шэсць дзён і зараз знаходзяцца на каранціне. Але ўжо праз месяц наведвальнікі заасада змогуць з імі пазнаёміцца. Дарэчы, ёсць нават магчымасць паўдзельнічаць у выбары імя для льва. Для гэтага трэба будзе купіць білет у заасад і назваць свой варыянт, адзначыў суразмоўца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.