Вы тут

Дадатковы шанц


Прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў дзяржаўных ВНУ завяршыўся, але ў добра падрыхтаваных абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць атрымаць прэстыжную спецыяльнасць без прыцягнення фінансавых сродкаў.

Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» трэці год запар прадастаўляе месцы з правам бясплатнага навучання для самых паспяховых абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі. У бягучым годзе ў Мінску выдзелена 80 бясплатных месцаў і па 15 — у філіялах універсітэта ў Гомелі і Віцебску. Прэтэндаваць на іх могуць абітурыенты, якія набралі ў суме больш як 250 балаў (за тры сертыфікаты ЦТ і атэстат).

Паколькі гэта не бюджэтныя месцы, абавязковага размеркавання пасля заканчэння вучобы не будзе. Аднак права вучыцца бясплатна студэнтам давядзецца штогод пацвярджаць. Калі паспяховасць студэнта-бясплатніка з нейкіх прычын зніжаецца, магчымасць бясплатнага навучання пераходзіць да іншага студэнта, які дэманструе больш высокі ўзровень ведаў.

Дакументы ад прэтэндэнтаў на бясплатнае навучанне будуць прымацца ў МІТСО да 2 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

 nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.