У выніку аўтакатастрофы ў афрыканскім каралеўстве Свазіленд загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.
Праваабарончая "Арганізацыя салідарнасці Свазіленда" заявіла, што, па папярэдніх дадзеных, загінулі 38 чалавекі, больш за 20 атрымалі траўмы.
Як паведамляецца, грузавік, у якім знаходзіліся людзі, сутыкнуўся з іншай машынай.
Большасць загінулых - дзяўчаты і маладыя жанчыны, якія рухаліся на мясцовы фестываль трыснёга, які праходзіць ля каралеўскага палаца.
Звычайна ў фестывалі бяруць удзел некалькі тысяч дзяўчат, якія танчаць перад палацам, а кароль выбірае з іх сабе новую жонку.
Праваабаронцы часта выказваюць з гэтай нагоды крытыку, называючы дадзеную традыцыю састарэлай і абразлівай для жанчын.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».