Вы тут

Ад мастацкай прасторы да жыццёвых перспектыў


Амаль што кожная сустрэча рэдакцыі часопіса “Бярозка” са школьнікамі арыентавана на знаёмства з выданнем, наладжванне сувязей з патэнцыйнымі чытачамі, удасканаленне тэматычных напрамкаў зместу часопіса. Але звычайна, нават улічваючы шырокую рубрыкацыю выдання, акцэнтаванне на пэўных праектах не практыкавалася. Праўда, з развіццём “Я-мастака” нагода вылучаць і распаўсюджваць выбраную інфармацыю з’явілася. Што і было прадэманстравана ў мінскай гімназіі № 75 на тыдні.

Алеся Галота (аўтар праекта) разам з мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай распавядалі слухачам 5-9 класаў пра сувязь сучаснага мастацтва і архітэктуры. Выступоўцы адзначылі, што сучасныя архітэктары найчасцей натхняюцца працамі мастакоў. Напрыклад, Заха Хадзід была прыхільніцай Казіміра Малевіча, які прыдумаў шмат праектаў, што апярэдзілі свой час.

Заха Хадзід

Сучасныя мастакі не заўжды працуюць з пэндзлікамі і фарбамі, іх сродкі – святло, маштаб зямлі і нават сама архітэктура. Напрыклад, Джэймс Тарэл маніпулюе святлом і выбудоўвае для гэтага спецыяльныя канструкцыі. Олафур Эліасан стварае  свае смугу, сонца, багну. Яёі Кусама ламае прастору, размалёўваючы яе каляровымі кругамі.

Яёі Кусама

Джэймс Тарэл

Олафур Эліасан

Прыемна адзначыць, што гімназісты былі зацікаўлены размовай пра сувязь сучаснага мастацтва і архітэктуры: не баяліся казаць пра свае адчуванні падчас прагляду прыкладаў, выказвалі меркавані, задавалі пытанні спікерам. Прычым форма дыялогу па заканчэнні сустрэчы была абрана даволі дарослая, але звыклая для навучэнцаў  – прэс-канфрэнцыя. Напрамак размовы не змяняўся – сродкі самавыяўлення, асабістыя ўражанні выступоўцаў наконт абраных работ, свет сучасных мастакоў і архітэктараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.