«З удзячнасцю за надзейнае плячо» — такімі словамі Тамара Мазур падпісала мне экзэмпляр свайго новага зборніка лірыкі «Васількі на світанні».
Да 14 верасня ў галерэі «Арт-Фабрыка» працуе выстаўка Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы».
Кніга-ўспаміны, кніга-роздум, кніга-споведзь — менавіта так можна ахарактарызаваць новы зборнік вершаў члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, камянецкай паэтэсы Ніны Гарагляд. Чытаю назву «Душа мая босая...» — і разумею, што кожны радок напісаны сэрцам.
Бабруйчанка Галіна Жук па прафесіі настаўніца, сваіх вучняў імкнецца навучыць любіць культуру і народныя традыцыі праз гісторыі прадметаў. Успамінае, што ў дзяцінстве з цікавасцю назірала, як цяслярыць яе дзед, як вышывае матуля. Цяпер гэтыя рэчы адны з самых каштоўных у яе калекцыі, бо нават пасля таго, як не стала родных сэрцу людзей, працягваюць грэць душу. Як яна прызнаецца, адчувае метафізічную сувязь з многімі прадметамі, якімі калісьці карысталіся яе продкі.
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выставачны праект «Я пачынаю шлях», арганізаваны сумесна з ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта». У экспазіцыі — работы юных мастакоў, якія робяць першыя крокі на творчым шляху.
У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет апавяданне Ірыны Карнаухавай «Знікненне Глеба», якое выйшла ў папулярнай серыі для падлеткаў «Пераходны ўзрост». Гэта не першы твор пісьменніцы ў названай серыі.
У № 15 за 2025 год мы аглядалі яе аповесць «Ботан», дзе ў цэнтры падзей таксама былі падлеткавыя інтрыгі. Паглядзім, чым здзіўляе творца гэтым разам.
Да 1 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе фотапраект «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны — героі экрана ў фотааб’ектыве Міколы Гнісюка», прысвечаны выдатным акцёрам савецкага кінематографа, якія былі героямі не толькі на экране, але і самі прайшлі франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.
Гаворка не пра сына Іакава і яго жонкі Ліі, які, з’яўляючыся старэйшым у сям’і, мусіў быць першым сярод 12 родапачынальнікаў яўрэйскага народа. Але Іакаў пазбавіў яго такой магчымасці, бо ён, як сказана ў кнізе Быція, здзейсніў страшны грэх: «апаганіў пасцель бацькі»... Але Рувім быў не пазбаўлены і высакароднасці. Заступіўся за Іосіфа, калі браты, зайздросцячы яму, хацелі забіць. Дараваў крыўду. Рувіма ўспомніў Аркадзь Гайдар, калі пісаў жартаўлівую паэму аб дзіцячых пісьменніках і рэдактарах, сустракаючыся з імі ў выдавецтве «Детгиз» у Маскве: «В небесах над всей вселенной, // Вечной жалостью томим, // Зрит небритый, вдохновенный, // Всепрощающий Рувим...»
З пэўнай іроній, але ў той час і добразычліва, з замілаваннем абмаляваў, праўда, не біблейскага персанажа, а свайго сябра, удзельніка грамадзянскай вайны, дзіцячага пісьменніка Рувіма Фраермана, аўтара вядомага твора «Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви». На грамадзянскай яны і сустрэліся.
Штогод рэалізоўваецца нямала творчых ініцыятыў, якія толькі ўмацоўваюць дружбу, спрыяюць выданню кніг расійскіх літаратараў у Мінску, беларускіх — у Маскве. Як працяг такой працы — круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які адбудзецца 4 верасня ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Што такое «спіс кніг на лета», усе ведаюць добра — не падручнікі, але літаратура, чытаць якую раяць на канікулах для агульнага развіцця альбо маючы на ўвазе будучы навучальны год. Бо канікулы канчаюцца — і прыходзіць час сядаць за падручнікі, якія дзеці цягам навучальнага года бяруць у рукі часцей за іншыя кнігі. Пры тым, што ёсць урокі літаратуры і так званае пазакласнае чытанне, як і жаданне дзіцяці выбраць кніжку на свой густ. І калі ласка — да новага навучальнага года выдавецтвы краіны падрыхтавалі шэраг навінак. Не толькі выданні мастацкай літаратуры ды абноўленыя падручнікі, але кнігі-гульні, кнігі з інтэрактывам і дапоўненай рэальнасцю — сучасныя падыходы і тэхналогіі дапамагаюць зрабіць працэс навучання і выхавання цікавым і займальным. На што зроблены акцэнт?