Член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Лілія Нішчык хацела стаць мастачкай яшчэ ў дзяцінстве. Спачатку цікавілася скульптурай, затым захапілася жывапісам, а пасля аддала перавагу кераміцы. Аднак гэты пералік і яго паслядоўнасць крыху ўмоўныя — творчасць аўтараў, якія спрабуюць сябе ў розных відах мастацтва, падзяліць на пэўныя перыяды дапамагае толькі павярхоўная трактоўка. Прыклад Ліліі Нішчык таксама дае падставу зрабіць выснову аб тым, што можна выяўляць творчыя здольнасці адначасова ў розных кірунках і ствараць асаблівы свет, дзе тыя ж скульптура, жывапіс і кераміка будуць паступова дапаўняць і ўзбагачаць адно аднаго.
Вырабы з саломы — феномен беларускай культуры, аналагаў якому няма нідзе ў Еўропе. Саламяныя «павукі» — адны з самых старажытных абярэгаў. Лічылася, што яны ахоўвалі дом, прыносілі дабрабыт і шчасце ў сям’ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію. У 2017 годзе быхаўскія саламяныя «павукі» атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.
У народнага паэта Беларусі шмат вершаў пра Узбекістан і яго славутасці: нядзіўна, бо ў Ташкенце ён быў у эвакуацыі два з паловай гады. Пра гэта нагадалі падчас імпрэзы «Край-друг Узбекістан», якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Падзея была адметная тым, што ў сценах «Дома Коласа» паказалі дакументальную стужку «Ташкенцкая торба», створаную кінамайстрамі студыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Агенцтва кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры і турызму Рэспублікі Узбекістан і Кінастудыі дакументальных і хранікальных фільмаў Ташкента. Фільм атрымаў назву паводле паэтычнага сшытка, які Колас складаў у эвакуацыі.
Летапіс Вялікай Айчыннай вайны напісаны трагічнымі лёсамі цэлага пакалення. Асабліва кранаюць заўсёды гісторыі дзяцей — сведкаў і ўдзельнікаў жудасных падзей, сыноў і дачок палка, чые подзвігі назаўжды засталіся ў памяці народа. У іх гонар у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе дакументальная фотавыстаўка «Юныя абаронцы Радзімы».
Палац мастацтва запрашае на сумесны праект з галерэяй FARBA «1 элемент. Вада». Гэта першая выстаўка ў серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. Праект захоўвае фірменны стыль FARBA — спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасных тэхналогій з элементамі інтэрактыву і адукацыйнага кантэнту.
У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга для дзяцей «Насціна шчасце» вядомага беларускага паэта Валерыя Максімовіча. Дарэчы будзе нагадаць, што В. Максімовіч — навуковец, літаратуразнаўца, культуролаг, крытык, з-пад пяра якога выйшла шмат абагульняючых прац, прысвечаных асэнсаванню літаратурна-мастацкай традыцыі, нацыянальнай літаратурнай класікі, творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, В. Быкава і інш. Сярод яго творчых набыткаў — некалькі паэтычных зборнікаў, чырвонай ніткай у якіх праходзіць ідэя шанавання сваіх каранёў, роднай мовы, нацыянальнай літаратурна-мастацкай спадчыны.
Антон Чэхаў вызначыў жанр сваёй п’есы як камедыю. Напэўна, яна з шэрагу тых, калі «смешна, каб не было так сумна». Яшчэ са школьных гадоў мы ведаем яе змест: і сапраўды, некаторыя вобразы выклікалі ўсмешку (ну, дзівакі ж!), матывы асобных герояў наогул маглі падавацца незразумелымі (усё ж твор напісаны ў самым пачатку ХХ стагоддзя, і ў ім можа быць закладзена прадчуванне пэўных падзей). А вобразы Ранеўскай і Лапахіна — супрацьлеглыя, і было цалкам зразумела, хто натура, якая сыходзіць, а хто бярэ верх (і чаму). Але галоўны балетмайстар тэатра Сяргей Мікель у ХХІ стагоддзі «прачытаў» гэты твор па-свойму: галоўным героем у яго балеце стаў сам вішнёвы сад — менавіта дрэвы, якія маюць душу, — праз іх мы ўспрымаем усё, што адбываецца на сцэне. І праз іх вызначаем жанр ужо новага — харэаграфічнага — твора: якая можа быць камедыя, калі гіне прыгажосць?
Уражанні ад удзелу ў сумесным праекце Яраслаўскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі і Дома народаў Яраслаўскай вобласці «У адзіным страі».
«Прысвячаецца ўсім, каму некалі было, ужо ёсць ці яшчэ будзе сямнаццаць гадоў»...
Да 100-годдзя знакамітага скульптара, графіка, жывапісца ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця», якую можна наведаць да 17 жніўня (3-і і 4-ы выставачныя карпусы музея, вул. К. Маркса, 24).