На літаратурную карту Берасцейшчыны варта дадаць яшчэ адно імя. 10 мая 1894 года ў Бярозе Картузскай, сучасны Бярозаўскі раён, нарадзілася паэтэса, драматург, літаратурны крытык Кадзя Маладоўская.
Пісьменнікі першага рэгіёна разам з членамі краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Берестейцы», якое дзейнічае пры Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, зладзілі вандроўку па Століншчыне.
Кніга вершаў Наталлі Святловай «Праз фортку сэрца», што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», першая ў яе. Шмат у чым яна напамінае зборнікі паэтаў-дэбютантаў: творы, змешчаныя ў ёй, шматпланавыя. З адной розніцай: больш, чым іншыя, вызначаюцца мастацкім густам, маюць прыстойны прафесійны ўзровень. Гэта не проста «збор» таго, што напісалася, але адбор найлепшага. Пачынаючы з вершаў пра каханне.
Традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» сустрэла гасцей нечаканым дажджлівым надвор’ем. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, за 44 гады правядзення свята прырода ўпершыню вырашыла далучыцца да паэтычных рытмаў праз меладычны шэпт дажджу і лёгкі водар палявых кветак. Аднак гэта ніколькі не сапсавала ўрачысты настрой гасцей і ўдзельнікаў, а яркія парасоны дадалі фарбаў пахмурнаму дню.
З туркменскім празаікам, перакладчыкам Багуль Анабаевай мы пазнаёміліся ў Мінску, калі праходзіў першы Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».
Мастацкая галерэя «Арт-Фабрыка» запрашае на персанальны выставачны праект «GLAM GOTHIC» скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Мінко. Дэвіз майстра — самаіндэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. Эксперты параўноваюць яго творчасць з шэдэўрамі старажытных егіпцян, антычных творцаў і геніальнымі работамі Мікеланджэла і Радэна. Сам аўтар прызнаецца, што, абапіраючыся на багатую спадчыну мінулага, спрабуе адлюстраваць свой погляд на свет і застацца мастаком сучаснасці.
Мужчыны — чулыя і з тонкай душой, якія ўмеюць любіць, верыць і дараваць, — галоўныя героі спектакля «Старэйшы сын», што з’явіўся ў афішы маладзёжнага тэатра напрыканцы тэатральнага сезона. Героі, якіх не хапае, — простыя людзі са сваімі характарамі і хібамі, не ідэальныя, бо могуць памыляцца і здольныя на ўчынкі, якія не робяць ім гонар, але гэтыя людзі адчуваюць і шануюць дабро. Яно яднае нават чужых людзей, якія па сутнасці становяцца адной сям’ёй...
Вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт Эдуард Скобелеў у сваіх «вузельчыках на памяць» дакладна заўважыў пра літаратурнае майстэрства: «Паэзія — усё тое, што вяртае чалавеку яго высокі сэнс і выклікае ў ім жаданне дапамагчы людзям, падняцца да дабра і праўды... Паэт павінен разглядаць праблемы нацыянальнай і разам з тым агульначалавечай значнасці». Паэзія Аляксандра Марозава дэманструе, што для сапраўднай творчасці няма і не можа быць межаў, падзелаў, умоўнасцей. Кошт сапраўднага паэтычнага слова высокі ў любой нацыянальнай літаратуры і надзейна канвертуецца нават на самых далёкіх кантынентах. Пра гэта гаворыць кожны радок, кожная нота мелодыі душы паэта. Да таго ж, Аляксандр Марозаў і сам упэўнены, «что много напишется // в Филипанах душевных стихов». У някідкай, у «пять десятков крестьянских домов», ціхай беларускай вёсачцы Філіпаны, дзе з нядаўняга часу жыве паэт родам з Дэбальцава.