Фестываль «Перамога» доўжыўся больш за два тыдні і прыцягнуў тэатры з розных куткоў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе — сёлета ён праводзіўся ўпершыню. Найлепшых выбіралі з 11 беларускіх спектакляў. Конкурсны падыход, як правіла, надае інтрыгу і вызначае пэўныя якасныя арыенціры. Бо адна справа — рабіць пастаноўкі на тэму вайны, а крыху іншае — ствараць такія спектаклі, якія б напраўду чаплялі сучаснага гледача.
Гэтым разам чытачы атрымалі магчымасць сустрэцца з празаікам, публіцыстам, драматургам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімірам Гаўрыловічам. Сярод яго самых вядомых кніг — «Па веры вашай», «Любі бліжняга свайго», якія выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда» ў 2022–2024 гадах.
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выстаўку «Высокае неба». Праект знаёміць з работамі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках, якія адлюстроўваюць каштоўнасныя арыенціры грамадства.
З Рымай Ханінавай, паэтэсай, празаікам, літаратуразнаўцам з Элісты (Расійская Федэрацыя) добра знаёмы чытач газеты «Літаратура і мастацтва». Дачка беларускага партызана Мішы Чорнага, калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава, які за ўдзел у партызанскім руху адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, кнігі якога выходзілі і на беларускай мове, Рыма Міхайлаўна робіць неверагодна шмат для захавання гістарычнай памяці пра ваеннае ліхалецце. А нядаўна Ханінаву прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Выстаўку «Прагулкі вакол музея» прадставіў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Генадзь Чысты. Вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, ён прапанаваў на суд гледача акварэлі, у якіх адлюстраваў сваё бачанне мінскіх вуліц і дворыкаў, а галоўным аб’ектам яго назіранняў стала Траецкае прадмесце, у будынках якога і знаходзіцца музей гісторыі літаратуры. Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 17 жніўня.
Складзена «Птушыная азбука» ў выглядзе кніжкі-загадкі. На кожную літару алфавіта пісьменнік прапануе рыфмаваны аповед.
Персанальная выстаўка жывапісу Рамана Коршунава «У пошуках гармоніі» працуе ў галерэі «Арт-Фабрыка» да 17 чэрвеня. У новай экспазіцыі аўтар прадставіў пейзажы і нацюрморты, створаныя ў розныя перыяды творчасці і прысвечаныя тэме роднага краю.
Сёлетнюю кніжную навінку Выдавецкага дома «Звязда» ў серыі «Пераходны ўзрост» беларускай пісьменніцы Ганны Літаш «Шаснаццаць» можна без перабольшання назваць удалай спробай дастукацца да сэрцаў бацькоў падлеткаў. Гэты раман распавядае пра небяспечныя моманты жыцця вучняў старэйшых класаў: у свае шаснаццаць падлеткі сутыкаюцца з самымі рознымі выпрабаваннямі, пра якія іх маці і таты могуць нават і не ведаць ці не заўважаць, бо занятыя сваімі справамі і праблемамі.
Экспазіцыя пад назвай «53 / 27» Ільі Гічана ў галерэі «Арт-Фабрыка» дазволіла пазнаёміцца з новымі творамі мастака, якому блізкія прыродны пейзаж, нацюрморт і анамалістыка. Калі раней ён часцей выступаў як жывапісец, то апошнім часам найбольшую ўвагу прыцягвае да сябе яго скульптура. Нават яго поспехі мінулых гадоў — у тым ліку на «Асеннім салоне» — звязаны менавіта з гэтым відам выяўленчага мастацтва.
Гомельская пісьменніца Таццяна Маісеева працягвае знаёміць юных чытачоў з біяграфіямі іх любімых творцаў. У 2024 годзе ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга «Вялікі казачнік», якая лёгкай і маляўнічай мовай расказвае пра творчы шлях Ханса Крысціяна Андэрсена (агляд можна прачытаць у № 16 за 2024 г.). Сёлета свет убачыла другая казачна-біяграфічная гісторыя пра двух братоў Грым (у суаўтарстве з Андрэем Матвіенкам), чыя літаратурная спадчына ўжо на працягу стагоддзяў з’яўляецца сусветнай каштоўнасцю.