Артыкул пра Васіля Зуёнка, змешчаны ў першай кнізе тома 4 «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя», пачынаецца такімі словамі: «Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення „шасцідзясятнікаў“, на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шматярусны гмах нацыянальнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды <...> Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на часы ідэалагічнай „замарозкі“, якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі».
Рэжысёр, сцэнарыст Іван Паўлаў належыць да тых творцаў, для каго важна кожнай сваёй карцінай нагадваць гледачу пра значнае, вечнае, выклікаючы жывыя эмоцыі. З яго апошніх работ аўдыторыя прыгадае кінастужкі «Падрыў», «Час вярнуцца», якія апавядаюць пра лёсы людзей ва ўмовах вайны. Кожная з іх — не проста вандроўка ў гісторыю мінулага, але і магчымасць ацаніць учынкі герояў, натхніцца прыкладамі іх самаахвярнасці.
Нягледзячы на стэрэатыпы пра шаблоннасць і тыпізацыю дзіцячай літаратуры, сучасныя аўтары не перастаюць здзіўляць дзяцей і дарослых творамі розных жанраў. Кацярына Хадасевіч-Лісавая, вядомая многім чытачам па прыгодах лісачкі Красуні і іншапланетнага хлопчыка Вухуціка, звярнулася да не вельмі распаўсюджанага ў сучаснай беларускай літаратуры жанру «жахлівіка». Разгледзім, што з гэтага атрымалася.
Сумесныя праекты Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA працягваюць здзіўляць гледачоў яркімі эксперыментамі, цікавымі інсталяцыямі і атмасферным паглыбленнем у выбраную эпоху. Новы выставачны праект «Рэнесанс: бясконцае натхненне» знаёміць наведвальнікаў з творчасцю сучасных беларускіх мастакоў, якія прапаноўваюць вярнуцца ў знакамітую эпоху Адраджэння і паглядзець на яе з іншага ракурсу.
Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягвалася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны: музей у мемарыяльным комплексе «Хатынь», экспазіцыя ў мемарыяльным комплексе «Ала» Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея, пастаянная экспазіцыя ў філіяле музея «Дзецям вайны» Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу. Вядзецца работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле»… Агульная тэма форуму — «Музей — тэрыторыя памяці», і кожны рэспубліканскі ды нават рэгіянальны музей імкнуўся адлюстраваць яе ў сваіх экспазіцыях. Але сёлета дадалася агульная для ўсіх задача, звязаная з ажыццяўленнем праекта па стварэнні новага будынка і экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
З плёнам творчасці мастака Антона Цыбізава можна пазнаёміцца сёння ў галерэі «Арт-Фабрыка» — у адной з яе зал працуе выстаўка графікі аўтара «Prima manus» (з першых рук), што будзе дзейнічаць да 5 чэрвеня.
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася прэм’ера спектакля-рэквіема «Вера» па п’есе пісьменніцы і драматурга Зінаіды Дудзюк. Пастаноўка прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Перафразуючы заканчэнне верша Уладзіміра Маякоўскага «Кім быць?»: «Книгу переворошив, намотай себе на ус — все работы хороши, выбирай на вкус!», можна сказаць, што гэта датычыцца і навук. Тапаніміка — не выключэнне. Хіба не цікава даведацца пра паходжанне тых ці іншых геаграфічных назваў? Балазе ў гэтым кірунку ў Беларусі ёсць аўтарытэтныя даследчыкі. Найперш Вадзім Жучкевіч з яго «Коротким топонимическим словарём Белоруссии», Аляксей Ненадавец — з кнігамі легендаў пра паходжанне асобных населеных пунктаў усіх абласцей нашай краіны.
Цягу да літаратурных твораў, якія даюць магчымасць шматлікіх інтэрпрэтацый унутранага свету чалавека, матываў яго паводзін і могуць легчы ў аснову сцэнарыяў, маюць многія майстры кінамастацтва. Яна праявілася і ў творчасці Ларысы Шэпіцькі, якая стварыла мала кінапалотнаў, але, тым не менш, назаўсёды ўпісала сваё імя ў гісторыю сусветнага кінамастацтва.
Тамара Кавальчук вырашыла паказаць дзецям свет, які яны не бачылі і мала што пра яго ведаюць. Яе кніга «Добрае сэрца», якая выйшла ў Мінску ў Выдавецкім доме «Звязда» ў 2024 годзе, — своеасаблівая спроба прапанаваць сучасным падлеткам паглядзець на сябе збоку, падумаць і вырашыць, кім яны хочуць быць.