Top.Mail.Ru
Тэматычныя выстаўкі ў Палацы Рэспублікі аб'ядналі памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць

Тэматычныя выстаўкі ў Палацы Рэспублікі аб'ядналі памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць

12.04.2025

Тэматычныя выставачныя праекты, арганізаваныя ў Палацы Рэспублікі, стварылі адпаведны настрой напярэдадні канцэрта-рэквіема «Кожны трэці». Яны былі розныя па напаўненні, але ўсе аб’ядноўвала тая памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць і пранесці яшчэ праз многія дзесяцігоддзі.



Адзін з першых экзэмпляраў «Вянка» доўгі час захоўваўся ў сямейным архіве

Адзін з першых экзэмпляраў «Вянка» доўгі час захоўваўся ў сямейным архіве

11.04.2025

У канцы снежня мінулага года ў «ЛіМе» быў апублікаваны артыкул «Мінск — Ніжні Ноўгарад — на сувязі», у якім абяцалі распавесці пра адзін з каштоўных экзэмпляраў «Вянка» Максіма Багдановіча, што захоўваўся ў сямейным архіве Бараховічаў і на пэўны час знік з поля зроку музейных супрацоўнікаў. 



Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» — даніна памяці ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» — даніна памяці ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны

11.04.2025

Сёлета Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 80-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. Для беларусаў гэта не проста святочная дата, гэта памяць пра гераічную барацьбу, пра вялікую ахвяру нашага народа дзеля светлай будучыні, пра яднанне нацыі, якая змагалася за свабоду і мір на сваёй зямлі. Мінула 80 гадоў, аднак рэха трагічных падзей яшчэ адгукаецца ў нашых сэрцах. А памяць пра гераізм продкаў жыве і натхняе новыя пакаленні на захаванне міру і адзінства.

Доўгі час даследчыкі лічылі, што на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны чацвёрты, аднак знойдзеныя на працягу апошніх гадоў даныя сведчаць аб тым, што Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Праз 80 гадоў расследаванне злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікоў яшчэ працягваецца…

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўная ідэя канцэрта — расказаць пра лёсы простых людзей, аддаць даніну павагі ўсім героям і ахвярам ваенных падзей, прадставіць увазе публікі новыя факты па справе аб генацыдзе беларускага народа. Праект «Кожны трэці» аб’яднае больш як 15 тысяч жыхароў з усіх рэгіёнаў краіны.

Выбранае з выбранага Анатоля Аўруціна

Выбранае з выбранага Анатоля Аўруціна

10.04.2025

Прыемна сустрэць чалавека, з якім даўно знаёмы. Асабліва калі ён табе падабаецца. З паэтамі адбываецца нешта падобнае. Вядома, сёння іх шмат і розных, аднак задавальненне атрымліваеш ад твораў далёка не ўсіх. Тут, як у каханні. І тая дзяўчына прыгожая, і гэтая. Толькі сэрца не падманеш. 

Тое ж самае і ў літаратуры. У паэзіі для мяне адным з такіх чаканых знаёмцаў заўсёды з’яўляецца Анатоль Аўруцін. Таму і стараюся не прапускаць ніводную яго кнігу. Асабліва калі ў ёй змешчаны не толькі новыя творы, але і напісаныя раней.

Як наведаць пушкінскія мясціны ў Мінску?

Як наведаць пушкінскія мясціны ў Мінску?

10.04.2025

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 27 красавіка можна пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Чароўныя мясціны» са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродналандшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае». 

Здымкі выдатных мясцін зрабіў фатограф-аматар — дырэктар Пушкінскага запаведніка Георгій Васілевіч. 

Што для Міколы Маляўкі было самым важным у паэзіі?

Што для Міколы Маляўкі было самым важным у паэзіі?

10.04.2025

Мы сустрэліся з ім у апошні дзень мінулай зімы, 29 лютага 2024 года. Сумна й казаць такое: сустрэліся, каб назаўсёды развітацца. Даўно ўжо сталася звычкай ці нават традыцыяй: перад тым, як выправіцца веснаваць на родную Стаўбцоўшчыну, трэба абавязкова сустрэцца, пахадзіць каля Свіслачы ды пагаварыць пра жыццё-быццё, пра тое, што засталося за мяжой пражытага года. Гэтым разам сустрэліся ў яго, Міколы Маляўкі, дома. 

Мы, снежаньскія, сумуем з-за таго, што зімы нашы страцілі сваю спрадвечную суровасць. 

Душа мастака Аляксандра Крываносава — водгук на тое, што ў яго ўкладвалі бацькі

Душа мастака Аляксандра Крываносава — водгук на тое, што ў яго ўкладвалі бацькі

09.04.2025

Персанальная выстаўка Аляксандра Крываноса «Асколкі светаў» адкрылася напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Расійскі аўтар працуе ў станковым жывапісе і графіцы, ажыццяўляе праекты ў манументальным жывапісе і скульптуры, выкладае на кафедры рысунка ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя І. Я. Рэпіна, удзельнічае ў жыцці Саюза мастакоў Расіі, членам якога з’яўляецца. Між тым лёс творцы звязаны з Беларуссю: дзядуля будучага мастака быў партызанам, абараняў гэтую зямлю; бацькі нарадзіліся таксама тут, таму частка дзяцінства Аляксандра Крываноса прайшла і ў нашых краях. 



Андрэй Душачкін: Перад кожным спектаклем я хвалююся, быццам выходжу на сцэну ўпершыню

Андрэй Душачкін: Перад кожным спектаклем я хвалююся, быццам выходжу на сцэну ўпершыню

09.04.2025

Заслужаны артыст Беларусі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Андрэй Душачкін служыць тэатру ўсё жыццё. Ён нарадзіўся ў акцёрскай сям’і, аднак на сцэне, у кіно і ў літаратурнай творчасці ўсяго дасягнуў самастойна дзякуючы ўпартасці, сумленнасці і сіле духу. Андрэй Андрэевіч прызнаўся, што не выносіць ілжывасці і заўсёды жыве па сумленні. Ён таксама распавёў, чаму да гэтага часу так і не напісаў таго самага верша і за што ўдзячны бацькам. Аднак інтэрв’ю мы пачалі з пытання: няўжо не бачыў сябе з дзяцінства больш нідзе, як на сцэне?



Вандроўка з Пінска ў Пінск

Вандроўка з Пінска ў Пінск

08.04.2025

Зборнік Валерыя Грышкаўца «Тварам на ўсход» выйшаў у 2024 годзе ў Пінскай рэгіянальнай друкарні. Аўтара прадстаўляць чытачам няма патрэбы — гэта ўжо яго дзясятая кніга. Нарадзіўся ў Пінску, дзе жыве і цяпер. Аўтар гімна горада, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Беларусі і Расіі, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2020 г.).


Беларусь на палотнах братэрства

Беларусь на палотнах братэрства

08.04.2025

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе ўнікальны праект Асацыяцыі мастакоў-пленэрыстаў Расійскай Федэрацыі «Масты сяброўства. Беларусь — Расія», прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У экспазіцыі — прыгажосць нашай краіны вачыма замежных творцаў, працавітасць і сумленнасць беларусаў на жывапісных палотнах.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю