На мінулым тыдні была магчымасць успомніць італьянскага паэта, сцэнарыста, які працаваў з класікамі сусветнага кіно, і неардынарнага чалавека Таніна Гуэру, добра вядомага яшчэ ў Савецкім Саюзе. Пра майстра распавядаў прафесар Масіма Пуліні, які наведаў Мінск. Каб сустрэча атрымалася больш прадукцыйнай і карыснай, Пасольства Італіі ў Беларусі наладзіла паказ «оскарнага» фільма Федэрыка Феліні «Амаркорд». Да стварэння яго сцэнарыя меў дачыненне Таніна Гуэра. Гаворка ішла пра тое, як дзякуючы адметнаму аўтарскаму погляду кіно можа быць яркім і непаўторным творам мастацтва, да якога можна звяртацца праз шмат гадоў, каб больш глыбока асэнсаваць некаторыя з’явы і падзеі свайго жыцця. Усё тое, што важна ведаць і разумець людзям, якія хочуць рабіць кіно ў Беларусі. Яны прысутнічалі на сустрэчы з прафесарам Пуліні, які быў асабіста знаёмы з Таніна Гуэрай: яны землякі. Дарэчы, як і Феліні, з рэгіёна Раманья — «Амаркорд» здымаўся там...
У Беларусі існуюць мастацкія праекты, якія з кожным годам толькі набіраюць папулярнасць. У прафесійных колах, і не толькі ў іх, праходзяць дыскусіі, вядуцца спрэчкі — словам, вызначаецца станоўчае і сумніўнае... Асноўныя ж пытанні, да якіх зводзяцца абмеркаванні: ці вартыя тыя ці іншыя работы ўвагі гледача, ці стае прафесіяналізму маладым і нават сталым аўтарам, ці дастаткова жыццёвай і мастацкай практыкі яны маюць, наколькі актуальныя іх разважанні і, самае галоўнае, што ўвогуле можна сёння лічыць творам мастацтва. Аднак, у тым ліку дзякуючы ўжо звыкламу асяроддзю, адкрытаму для крытыкі, гэтыя праекты маюць шмат прыхільнікаў: расце колькасць мастакоў, якія імкнуцца паўдзельнічаць, павялічваецца і аўдыторыя, уважлівая да створанага сучаснікамі.
У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася чарговая творчая сустрэча ў рамках сумеснага праекта галоўнай кніжніцы краіны з Саюзам пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны Алімп». Гэтым разам аб сваіх творчых сакрэтах распавядаў Уладзімір Мазго — паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык, публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыянальнай літаратурнай за 2024 год.
У гісторыі роднага краю не толькі даты і падзеі, але яшчэ прозвішчы і імёны герояў з рэальнымі лёсамі і характарамі. Асаблівую цікавасць у сучаснікаў выклікае асоба ганаровага грамадзяніна Беразіно Міхаіла Хонінава.
Тэатральны тыдзень праляцеў як адно імгненне. Адыграны спектаклі, названы найлепшыя пастаноўкі, размеркаваны «залатыя маскі». Але засталося шмат эмоцый і ўражанняў ад новых знаёмстваў і сустрэч з добрымі старымі сябрамі. І іх хопіць да чарговага тэатральнага свята, калі зноў ва ўтульных сценах Магілёўскага абласнога драмтэатра збяруцца яго ўдзельнікі і прыхільнікі, быццам і не было ніякай паўзы.
Па сутнасці, яна толькі ўмоўная, бо як толькі завяршаецца адзін фестываль, адразу ж пачынаецца работа над наступным. Мы ж разам з удзельнікамі сёлетняга форуму ўспомнім найбольш яркія яго моманты.
Нядаўна гісторыкі і аматары краязнаўства атрымалі цудоўны падарунак. У снежні мінулага года адбыліся XV Карэліцкія чытанні, а ўжо ў сакавіку 2025 года ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі прычакалі добрую вестку — толькі што ў Мінску выйшаў зборнік «Карэлічы і Карэліцкі раён: гісторыя і сучаснасць», у які ўвайшлі матэрыялы XIV (2021 г.) і XV (2024 г.) Карэліцкіх чытанняў. Выданне пабачыла свет дзякуючы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, «Міжнароднаму дзяржаўнаму экалагічнаму інстытуту імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Карэліцкаму райвыканкаму.
У гасцёўні Уладіслава Галубка дэманструецца праект, прысвечаны 105-годдзю з дня адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Выстаўка «Беларускі дзяржаўны тэатр. Пачатак: драматургія, сцэнаграфія, трупа» прапаноўвае ўнікальную магчымасць вярнуцца на стагоддзе назад і далучыцца да стварэння вялікай установы.
«Сны, якія не збыліся, мары, якія засталіся ў мінулым, і шкадаванні, якія працягваюць жыць у памяці, — усё гэта становіцца матэрыялам для стварэння вобразаў, напоўненых эмоцыямі і фантазіямі», — так апісвае Юлія Качур свой праект «Няспраўджаныя ўспаміны», які адкрыўся ў галерэі DK. Наведвальнікам прапаноўваецца цікавая магчымасць прайсціся па лабірынтах душы аўтара, дзе сны і рэальнасць становяцца адзіным цэлым.
На персанальную выстаўку майстра манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісца Барыса Семілетава «Буйным планам» запрашаюць у галерэю «Арт-Фабрыка». Тыдзень таму экспазіцыя, у якую ўвайшлі карціны, напісаныя і некалькі гадоў таму, і сёлета, размясцілася на пляцоўцы, дзе цяпер можна пазнаёміцца з работамі іншых беларускіх жывапісцаў, у тым ліку сына Барыса Семілетава — Івана.
Журналістку і пісьменніцу Таццяну Канапацкую добра ведаюць у Лунінецкім раёне, на Берасцейшчыне, увогуле ў Беларусі. Працуючы ў «Лунінецкіх навінах», адной з найцікавейшых «раёнак» краіны і сёння, Таццяна Васільеўна зрабіла неймаверна шмат дзеля захавання гістарычнай памяці пра ўраджэнцаў Лунінеччыны, дзеля пашырэння ведання пра іх. Работа над падрыхтоўкай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Лунінецкі раён» вывела яе на магістральны шлях у краязнаўстве. Журналістка, не зважаючы на тое, займала яна пасаду ці проста была аўтарам «раёнкі», заўжды выступала (і актыўна працягвае рабіць гэта цяпер) ініцыятарам, арганізатарам мноства мерапрыемстваў, конкурсаў, творчых, асветніцкіх праектаў. Яны звязаны з наведваннем Аляксандрам Блокам палескай старонкі ў Першую сусветную вайну, з постаццю пісьменніка і краязнаўца Міколы Калінковіча (у горадзе пастаўлены помнік літаратару, названа яго імем адна з вуліц), з узнаўленнем старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны...