З’яўленне новага буйнога рамана ў беларускай літаратуры — безумоўная культурная падзея. А калі аўтар твора — Маргарыта Латышкевіч, то якасць мастацкай навінкі гарантавана.
Пачатак каляндарнага года адзначаецца ў «Маладосці» першымі часткамі новага рамана Маргарыты Латышкевіч «Ваўкалакі».
Малая проза прадстаўлена апавяданнямі Настассі Марціновіч і Алеся Кажадуба. Аўтараў паэзіі ў нумары пераважная большасць: чытаем вершы Андрэя Дарожкіна, Наталлі Голубевай, Людмілы Воранавай, Анатоля Зэкава і Іны Фраловай. Перакладаў у часопісе няма, а вось традыцыйныя рубрыкі з мастацка-крытычнымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі матэрыяламі прысутнічаюць як ніколі шырока. «Асоба» ў напаўненні Адама Глобуса прысвячаецца постаці Уільяма Шэкспіра; у «Люстэрку лёсу» прамалёўвае «Штрыхі да партрэта Анатоля Дзеркача» Людміла Рублеўская; Алесь Карлюкевіч звяртаецца да літаратурных адкрыццяў Навагрудчыны ў межах «Літаратурнай карты Беларусі»; Мікола Трус на аснове багатых архіўных і музейных росшукаў падсвечвае біяграфію Алеся Пальчэўскага.
Ксенія Зарэцкая пагутарыла з Антонам Смаленскім. Мікалай Касцюкоў разважае пра стан сучаснага беларускага тэатра на прыкладзе пастановак сталічнага Тэатра юнага гледача. Звыклая ўжо рубрыка «Старонка родная» рэпрэзентавана імёнамі Кацярыны Назаравай і Святланы Тарасевіч. «Літаратурны свет» прапаноўвае два кніжныя агляды ад Андрэя Сідарэйкі і Міхася Слівы. Як і заўсёды, вас чакаюць міні-апытанкі «Мая першая публікацыя» і «Друкаванае выданне VS электронны носьбіт» з меркаваннямі аўтараў.
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выставачны праект «Зямныя мары», дзе прадстаўлены работы беларускіх майстроў саломапляцення і выцінанкі. Творцы паспрабавалі адлюстраваць унутраную глыбіню і жыццёвыя інтарэсы простых людзей праз таямнічы і прывабны свет мар.
Ужо даўно заўважана, што найлепшы раманіст — жыццё: толькі паспявай занатоўваць. Ды не ўсе гэта робяць. А Віктар Шніп няспынна фіксуе падзеі, сустрэчы, высновы і тым самым складае своеасаблівую хроніку, якая пасля становіцца мастацкім творам, як чарговы дзённікавы раман паэта «Заўтра была адліга — 5», што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда» акурат да 65-годдзя творцы. У чым каштоўнасць дзённіка, як ён яднае паэзію і прозу і чаму адна не можа без другой — у нашай гутарцы.
Не ўсе прыхільнікі паэзіі ведаюць пра Алеся Мілюця. Прычына ў тым, што пры жыцці ён так і не дачакаўся сваёй кніжкі. «Паэзія баразны» выйшла толькі ў 2003 годзе. Гэтая прычына вынікае з іншай, таксама важнай. Пастаянна жыў у сваёй роднай вёсцы Скорычы цяперашняга Карэліцкага раёна, у якой нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 года. Скончыў усяго два класы пачатковай школы. Вучыцца далей перашкаджала штодзённая сялянская праца. Не толькі для выжывання, але, як пазней засведчаць лісты, дасланыя з фронту, і ў радасць сабе, бо любіў яе. А чаму застаўся самавукам, праўдзіва сказаў у вершы «Мая асвета»:
У ХХІ стагоддзі мода дыктуе правілы амаль ва ўсіх сферах жыцця. Рэчы, з’явы і нават пачуцці аналізуюцца чалавекам праз прызму актуальнасці, тэндэнцый і эстэтычнай карцінкі. Сумесны выставачны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» разглядае fashion-індустрыю як адну з праяў чалавечай прыроды з супярэчлівымі рысамі: ад прыгажосці і самавыяўлення да празмернага спажывання і экалагічнай катастрофы.
Той, хто сёння мае магчымасць завітаць у Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што ў Гродне, убачыць у ім у тым ліку работы Марыі Гажыч, калісьці даволі вядомай мастачкі. Жывапісец і акварэліст, яна звязала сваё жыццё з верай: стала старэйшай сястрой назарэтанскага дома ў Гродне, ахвяравала на рэканструкцыю знакамітых касцёла і кляштара (у пачатку XX стагоддзя там жылі і працавалі сёстры Ордэна Святой Сям’і з Назарэта), адукоўвала дзяцей...
Нядаўна ў мяне адбылася вобразна насычаная размова з паэтам-аматарам на тэму твораў Эдуарда Асадава, падчас якой суразмоўца выказаўся, што рускі вершапісец ужо занадта «здымае з сябе штаны», што такое «агаленне» непатрэбнае і празмернае...
Я ж даводзіла супрацьлеглую думку: якраз «зняўшы з сябе штаны», паэт здольны закрануць душу чытача, а ў такім душэўным распрананні і магчымасці заставацца «голым» перад рэцыпіентам хаваецца адна з прыкмет нешараговага мастацтва. Праўда, калі паэзія — майстэрства агалення, прынцыповым становіцца, каб літаратару было што з сябе «здымаць», было што адкрываць.
Голас сучасных аўтараў на тэатральнай сцэне... Яго хочуць чуць і гледачы, і, натуральна, драматургі, якія мараць, каб у тэатрах з’яўлялася больш айчынных п’ес: пра тое, што важна для нас, з разуменнем характару і душы жыхароў Беларусі, каб важныя мэсэджы трансліраваць моладзі, адарваўшы яе ад экранаў камп’ютараў і телефонаў. Пра гэта цяпер шмат клопату ў краіне, але хацелася б, каб яны паўплывалі на з’яўленне і новых твораў у тэатрах, а не толькі ў кіно, пра якое шмат гавораць. Таму падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў мемарыяльнай зале Дома літаратараў сабраліся зацікаўленыя асобы, каб разам з кіраўніком секцыі драматургіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Сівец на «круглым стале» «Роля драматургіі ў сучасным грамадстве» разабрацца: што зрабіць дзеля таго, каб у афішах тэатраў стала больш беларускага?
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-мастацкая выстаўка «Адвечная повязь пакаленняў», прысвечаная сучасным беларускім пісьменнікам. Ініцыятар і натхняльнік праекта — паэт, аўтар зборнікаў «Беражніца», «У дзённай мітусні», «Жыві!», «Шлях слязы», намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, фатограф-аматар Рагнед Малахоўскі.