Top.Mail.Ru
На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу назвалі імёны пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі»

На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу назвалі імёны пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі»

24.03.2025

У межах ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падвялі вынікі 64-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Беларускія выдавецтвы зноў парадавалі чытачоў годнымі творамі: ад пазнавальнай дзіцячай літаратуры да сур’ёзных краязнаўчых работ, якія датычацца гісторыі нашай краіны, раскрываюць культурнае багацце беларусаў і робяць значны ўнёсак у агульную будучыню. 

Кніга становіцца не толькі носьбітам ведаў і сховішчам гістарычнай памяці, але і прадметам мастацтва. Ілюстрацыі, вокладка, шрыфт — усё мае значэнне падчас стварэння новага шэдэўра. Таму і выдавецтвы, і аўтары кожны год спрабуюць пераўзысці мінулыя дасягненні і задаць новы вектар у развіцці сучаснай літаратуры. Сёлета прафесійнае журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» з цяжкасцю вызначыла пераможцаў творчага спаборніцтва, бо прэтэндэнтаў на Гран-пры было шмат. Аднак вынікі падведзены, пераможцы вызначаны, а для чытачоў адкрыліся новыя гарызонты ведаў, натхнення і творчага пошуку!

Выдавецкі дом «Звязда» традыцыйна паказаў высокі ўзровень майстэрства: сярод пераможцаў конкурсу кнігі — «Урокі Данбаса», «Ведаем, ганарымся! Вядомыя людзі Беларусі ў партрэтах і нарысах», «Дом на вадзе»...

Пераможцамі літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел» сталі 13 чалавек

Пераможцамі літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел» сталі 13 чалавек

21.03.2025

Падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падведзены вынікі ІІІ Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел». Яго заснавальнікамі сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі і газета «Літаратура і мастацтва», а ідэя стварэння і ажыццяўленне цудоўных палётаў у свет баек, пародый, гумарыстычных вершаў і апавяданняў належыць членам Брэсцкага абласнога аддзялення. На конкурс паступіла 569 твораў ад 253 аўтараў з усіх куткоў Беларусі. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі 13 чалавек.


Сёлетні «М.@rt. кантакт» абяцае шмат адкрыццяў і эмоцый

Сёлетні «М.@rt. кантакт» абяцае шмат адкрыццяў і эмоцый

21.03.2025

Усё пачалося ўрачыста. Плошча перад тэатрам на хвілінку замерла і хутка запоўнілася да краёў літаратурнымі персанажамі, хадулістамі, мімамі, дамамі з кветкамі, галантнымі кавалерамі ў капелюшах. Усё гэта закруцілася, забурліла і панеслася ў нейкай імклівай дынамічнай віхуры, уцягваючы кожнага, хто сустрэўся на шляху. Пасажыры грамадскага транспарту, якім пашчасціла праязджаць міма, прыпалі да вокнаў, уражаныя мінакі ў здзіўленні запаволілі крок, турысты схапіліся за тэлефоны і пачалі здымаць... Хутка ўсе, хто карыстаецца мабільнікамі, а людзей сёння без гэтага гаджэта наогул няма, ведалі з дакладнасцю да секунды: час «Ч» настаў, у Магілёў завітаў таямнічы, загадкавы, неўтаймаваны «М.@rt. кантакт».



Каляровы час Наталлі Панковай

Каляровы час Наталлі Панковай

20.03.2025

Яркі вясенні настрой дорыць наведвальнікам арт-гасцёўні «Высокае мѣста» персанальная выстаўка Наталлі Панковай «Каляровы час». Лірычныя пейзажы, экзатычныя нацюрморты, загадкавыя вобразы адкрываюць свет, дзе сустракаюцца мара і яе натуральнае ўвасабленне. Насычаная палітра і сонечная атмасфера трансліруюць пазітыў і дадаюць нотку чараўніцтва ў шэрую рэальнасць.


Пра вясну — на мове кветак

Пра вясну — на мове кветак

20.03.2025

Трапіць у рознакаляровы кветнік і нацешыцца абуджэннем прыроды можна ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйны выставачны праект «Палітра вясны» закліканы нагадаць наведвальнікам пра надыход цёплай пары.


Друкаванае слова Гальяша Леўчыка змагалася з акупантамі

Друкаванае слова Гальяша Леўчыка змагалася з акупантамі

20.03.2025

Беларусь невыпадкова называюць рэспублікай-партызанкай. Калі гітлераўцы напалі на Савецкі Саюз, не было такога раёна, дзе б акупантам ні давалі належны адпор. Зразумела, галоўным сродкам у барацьбе з’яўлялася зброя. Аднак шмат значыла і друкаванае слова. Лістоўкі, падпольныя газеты неслі праўду аб падзеях на фронце, а таксама аб тых, хто запэўніваў аб навядзенні «новага парадку», паліў населеныя пункты, знішчаў мірных людзей. Пры гэтым абяцаў рай, калі будуць знішчаны бальшавікі.



Родныя мясціны Якуба Коласа вачыма мастакоў

Родныя мясціны Якуба Коласа вачыма мастакоў

19.03.2025

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая выстаўка твораў Уладзіміра Сулкоўскага і Пятра Шарыпы пад назвай «Дзе елка ў пары з хваіною». Праект дазваляе перанесціся ў родныя мясціны Якуба Коласа і ўбачыць іх вачыма двух выдатных беларускіх мастакоў. 


Веліч і трагізм далёкай эпохі

Веліч і трагізм далёкай эпохі

19.03.2025

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца мноства выставачных праектаў у Беларусі, аднак самую вялікую цікавасць выклікаюць тыя, што створаны сумеснымі намаганнямі розных людзей, якія прадстаўляюць адпаведныя ўстановы — музеі, архівы, галерэі... Плён падобнага супрацоўніцтва — новая выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы «За мірнае неба!», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Суарганізатарамі выступаюць Нацыянальны гістарычны архіў, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі саюз мастакоў, Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, Вілейскі краязнаўчы музей ды іншыя. 



Выстаўка твораў Аляксандра Рубца працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі

Выстаўка твораў Аляксандра Рубца працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі

18.03.2025

У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка «Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс». Мінскай публіцы і гасцям сталіцы прадставілі творы майстра, які нарадзіўся ў Беларусі, аднак поспехаў дасягае ў Расіі — жыве і працуе ў Пяцігорску (Стаўрапольскі край). Падчас урачыстага адкрыцця выстаўкі дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і гісторыі мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў Сяргей Ступін у прывітанні ад імя акадэміі падкрэсліў, што правядзенне гэтай выстаўкі — падзея, якая злучае ў мастацтве Беларусь і Стаўраполле, а яны надзвычай важныя ў жыцці і творчасці жывапісца і графіка. Так, яго палотны рэгулярна выстаўляюцца ў музеях нашай краіны, а некалькі гадоў таму жывапісец перадаў у дар дзве свае карціны Мастацкаму. 


Тканыя гісторыі пра Беларусь

Тканыя гісторыі пра Беларусь

18.03.2025

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выстаўку «Старая спадчына». У экспазіцыі — прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю