Да 6 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі можна пазнаёміцца з нетыповым для гэтай выставачнай пляцоўкі праектам «Мастацтва ў археалогіі», куратарам якога выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч. Згодна з азначэннем стваральнікаў, экспазіцыя — своеасаблівая справаздача музея аб яго дзейнасці па вывучэнні старажытных помнікаў культуры і мастацтва і іх захаванні. Прэзентацыя падобнай выстаўкі яшчэ і нагода для прыцягнення ўвагі археолагаў і актывізацыі супрацоўніцтва з навуковымі інстытуцыямі, якія займаюцца раскопкамі.
У свеце сучаснай беларускай літаратуры заўсёды ёсць месца для адкрыцця новых гарызонтаў і паглыблення ў нязведанае. Дзяржаўныя выдавецтвы працягваюць радаваць чытачоў яркімі выданнямі, дзе кожны зможа знайсці для сябе штосьці цікавае. Прапаноўваем чытачам пазнаёміцца з цікавымі навінкамі, якія напаўняюць сэрца незвычайнымі эмоцыямі, і далучыцца да займальнага падарожжа па сцежках мастацкай літаратуры.
Згадваючы пісьменнікаў, якія паспяхова працавалі ў галіне гумару, мала хто ўспамінае Элю Кагана. Яно і не дзіўна. Ён пражыў толькі 35 гадоў, а творчы шлях, канешне, быў і таго меншы. Аднак для такога ўзросту напісаў нямала. Не ў апошнюю чаргу таму, што ў сваёй творчасці быў натхнёны класікам яўрэйскай літаратуры Шоламам-Алейхемам.
З яго творамі пазнаёміўся ў дзесяцігадовым узросце (нарадзіўся 10 лютага 1919 года). Час быў трывожны і галодны. Родны Мінск акупавалі палякі. Сям’я хавалася ў цёмным склепе. Харчаваліся сырой морквай і капустай. Пра хлеб толькі марылі. Затое з’явіўся хлеб духоўны. Бацька недзе знайшоў кнігу Шолам-Алейхема. Чытанне яго твораў пры бляклым святле лучыны прыхарошвала маркотнае і гаротнае жыццё.
12 сакавіка ў Мінску адкрылася XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Больш за 20 краін прадстаўляюць на гэтым асветніцкім форуме сотні, тысячы новых кніг, выдадзеных у розных кутках свету. І не згубяцца, відавочна, сярод гэтага мноства шматколерных вокладак і кнігі беларускіх пісьменнікаў з паэтычнымі і празаічнымі творамі ў перакладзе на іншыя мовы. Пра гэта — наша размова са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам.
На гэтым тыдні ў беларускай сталіцы праходзіць XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Гэта сапраўднае свята для аматараў чытання, усіх, хто стварае кнігі і працуе для развіцця літаратуры як у Беларусі, так і за яе межамі. Маштаб сёлетняй выстаўкі пацвярджае вялікая колькасць экспанентаў — звыш 500 больш як з 20 краін свету (упершыню ў Мінску на высокім узроўні прадстаўлена літаратура ААЭ). Пачэснае месца на кніжным форуме адведзена дзяржавам — удзельніцам ЕАЭС. І гэта вельмі сімвалічна: Беларусь сёлета старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, таму цэнтральны стэнд — менавіта інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя краін — удзельніц ЕАЭС. Ёсць яшчэ адна сімвалічная дэталь, якая аб’ядноўвае літаратуру розных краін: чырвонай ніткай у тэматыцы сёлетняй кніжнай выстаўкі праходзіць такая значная падзея, як 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аповесць Валянціны Быстрымовіч «Тупат мяккіх лапак» на першы погляд — звычайная жыццёвая гісторыя пра каханне і здраду, пра веру і бязвер’е, смех і грэх, разлік і пралік. Але гэта толькі на першы погляд. Удумлівы чытач знойдзе ў кнізе шмат цікавага і павучальнага, што, сапраўды, можна знайсці і адчуць толькі ў паўсядзённым нашым жыцці, якое, упэўнена, ні ў аднаго чалавека не бывае простым. На тое яно і жыццё.
Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 2020 годзе творцу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
У анатацыі да манаграфіі вядомай літаратуразнаўцы, крытыка, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аліны Сабуць «„Наперад ісці чалавеку гуманнаму...“: беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ—ХХІ стагоддзяў» пазначана, што ў выданні аналізуюцца публіцыстычныя творы класікаў беларускай літаратуры і пісьменнікаў больш позняга часу, нашых сучаснікаў: Я. Коласа, З. Верас, Я. Купалы, М. Гарэцкага, Цёткі, Л. Клейнбарта, А. Лойкі, Р. Барадуліна, Д. Бічэль, М. Стральцова, Г. Тварановіч, Г. Пашкова, А. Адамовіча, У. Караткевіча і інш. У полі зроку аўтара і вядомыя прадстаўнікі замежнай эсэістыкі XX–XXI стст.: Поль Валеры, Ралан Барт, Вірджынія Вулф, Томас Ман, Жан Поль Сартр, Альбер Камю і інш.
Да 15 сакавіка ў прасторы галерэі «Арт-Фабрыка» працуюць выстаўкі двух цікавых сучасных беларускіх аўтараў. Чым кожны з іх можа прывабіць (і, бясспрэчна, прываблівае) гледача?
Адзіную сваю паэтычную кнігу назваў проста — «Жыццё». Тады я, працуючы на Рэспубліканскім радыё, рыхтуючы перадачу па ёй, нібыта і папракнуў аўтара: «Надта ж неяк нечакана ды і празаічна. Можна было б і даўжэй, але больш паэтычна». Ён не пакрыўдзіўся. Быў не з крыўдлівых. Не надта быў і пешчаны чыёйсьці пахвалой, якую любяць людзі творчыя.