Top.Mail.Ru
Як музыка змяняе жыццё чалавека з маленства?

Як музыка змяняе жыццё чалавека з маленства?

25.12.2024

Знаёмства з музыкай у дзіцячыя гады пакідае глыбокі след на ўсё жыццё. Мелодыя — важны спадарожнік чалавека ў моманты радасці і суму, роспачы і спакою. Яна суправаджае нас падчас цёплых сяброўскіх сустрэч, рамантычных спатканняў, прагулак у адзіноце, падчас моцнага гаравання ці весялосці. Цыкл канцэртаў «Дзіцячыя гады любімых кампазітараў» Беларускай дзяржаўнай філармоніі паказвае, як музыка змяняе жыццё чалавека з маленства і ідзе побач да самай смерці.

На старонках лістападаўскага «Полымя» — творы пераможцаў літаратурных конкурсаў

На старонках лістападаўскага «Полымя» — творы пераможцаў літаратурных конкурсаў

25.12.2024

Ужо напагатове снежаньскае «Полымя», запланаваны змест студзеньскага на 2025 год, а мы з «ЛіМам» яшчэ не прабегліся па лістападаўскім літаратурна-мастацкім «цаліку»! Ледзьве не галопам сёння будзем даганяць такі спрытны ў сваіх здольнасцях уцякаць ад людзей здрадлівы час. Проза, паэзія, успаміны, архіўныя навінкі, навуковыя здагадкі, рэцэнзіі — усяму пералічанаму ёсць месца на старонках значнага для сферы літаратуры і навукі аб ёй часопіса.

Этапы развіцця айчыннага кінематографа абмеркавалі напярэдадні стагоддзя беларускага кіно
224

Этапы развіцця айчыннага кінематографа абмеркавалі напярэдадні стагоддзя беларускага кіно

24.12.2024

Напярэдадні Дня беларускага кіно па ініцыятыве аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры».

Іван Чыгрынаў — майстар розных жанраў

Іван Чыгрынаў — майстар розных жанраў

24.12.2024

У кагорце беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя адно з першых месцаў належыць Івану Чыгрынаву — народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі Аляксандра Фадзеева, вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу: у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХХІІІ Генеральнай асамблеі ААН, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узначальваў Пастаянную камісію Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных і міжнацыянальных пытаннях. Быў старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына».

Вершы Яўгеніі Янішчыц па-іспанску надрукуюць у Мадрыдзе

Вершы Яўгеніі Янішчыц па-іспанску надрукуюць у Мадрыдзе

23.12.2024

Добрая навіна прыйшла з Іспаніі напярэдадні Новага года. У наступным, 2025-м, у Мадрыдзе выйдзе «Анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц» на іспанскай мове. Пра гэта паведаміў Андрэй Янішчыц, сын паэтэсы. Перакладчыкам выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Франсіска Руіс Сарыяна. Ён працуе ў Вышэйшай школе мастацтваў у Барселоне.

Ліліяна Анцух: Трыццаць гадоў пад светачам духоўнасці

Ліліяна Анцух: Трыццаць гадоў пад светачам духоўнасці

23.12.2024

Ліліяна Анцух — адна са стваральніц выдавецтва «Чатыры чвэрці», яго дырэктар і галоўны рэдактар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Прэзідыума Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Пры яе ўдзеле ў свет выходзяць кнігі беларускіх класікаў, выдатных сучасных пісьменнікаў, маладых паэтаў і празаікаў, альбомы, прысвечаныя беларускай культуры і мастацтву. Ліліяна Фёдараўна — аўтар шматлікіх публікацый у кнігах, альбомах, часопісах і газетах. За сваю шматгадовую працу яна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, медалём Максіма Багдановіча Саюза пісьменнікаў Беларусі, нагрудным знакам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі», нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», граматамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, стала лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ды інш.

Аб’яднанне мастакоў «Арцель» святкуе 20-годдзе

Аб’яднанне мастакоў «Арцель» святкуе 20-годдзе

20.12.2024

Сёлета аб’яднанне мастакоў «Арцель» святкуе 20-годдзе. Група, створаная ў далёкім 2004-м сталічным мастаком Рыгорам Несцеравым, аб’ядняла вельмі розных па стылі і тэмпераменце жывапісцаў, сапраўдных майстроў, якія развіваюць сучаснае беларускае мастацтва, прыўносяць пазітыў і светлую веру ў шэрую штодзённасць.

На літаратурным Алімпе Беларусі — Валянцін Семяняка

На літаратурным Алімпе Беларусі — Валянцін Семяняка

20.12.2024

Творчая сустрэча з Валянцінам Семянякам, дэпутатам, старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па сваім характары магла б быць афіцыйнай з улікам яго статусу і ролі ў стваральнай працы на карысць беларускага грамадства. Аднак дзякуючы ўдзелу родных і блізкіх паэта імпрэза праходзіла ва ўтульнай атмасферы, быццам гэта не адно з мерапрыемстваў цыкла «Літаратурны Алімп Беларусі», а свята з нагоды нейкага юбілею.

Што хаваюць у сабе архівы?

Што хаваюць у сабе архівы?

19.12.2024

Многае па-сапраўднаму пазнаецца толькі на адлегласці. У гэтым я, прынамсі, упэўніўся некалькі гадоў назад, знаёмячыся з кнігай Алеся Карлюкевіча і Вячаслава Селяменева «Звяртаюся ў ЦК...», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Падзагаловак яе «Чытаючы архіўную пошту» гаварыў сам за сябе. Аўтары ўважліва і аб’ектыўна прачыталі асобныя матэрыялы, што захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Першую ў свеце оперу на касмічную тэму паказалі ў Мінску

Першую ў свеце оперу на касмічную тэму паказалі ў Мінску

18.12.2024

Першую ў свеце оперу на касмічную тэму паказалі ў Мінску ў межах Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Калі жанр фантастыкі ёсць у кіно, то чаму яго не можа быць на опернай сцэне? Смелы эксперымент Чувашскага тэатра оперы і балета прыцягнуў вялікую ўвагу публікі і арганізатараў розных фестываляў, так што тэатр цяпер актыўна гастраліруе са спектаклем «Галоўнае пытанне». Гэта першая ў свеце опера, да стварэння лібрэта і музыкі якой падключылася нейрасетка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю