Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №77 (30716) от 23.04.2026

Сёння — 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі

Сёння — 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі

Аўтар: Ларыса Цімошык
23.04.2026

Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі


Ад чаго залежаць высокія ўраджаі і прадукцыйнасць

Ад чаго залежаць высокія ўраджаі і прадукцыйнасць

22.04.2026

Перад адміністрацыйным будынкам ААТ «Гарадзілава», што ў Маладзечанскім раёне, зацвіла маладая сакура. Яе пасадзілі летась, дрэўцы родам з Далёкага Усходу нядрэнна прыжыліся. Іх пяшчотны колер сімвалізуе глыбокую філасофію аграрнай галіны: гэта не проста бізнес, а спалучэнне навукі, тэхналагічнасці і душэўнай шырыні і цеплыні, без якіх у сельскай гаспадарцы складана дамагчыся выніку. Дадзеная вытворчасць звязана з жывымі арганізмамі, якія цягнуцца да клопату і на яго адклікаюцца. Але клопат падпарадкаваны строгай тэхналогіі. Тут усе аперацыі распісаны па днях і гадзінах: калі пачынаць і заканчваць пасяўную, калі — падкорм, апрацоўку ахоўнымі сродкамі... Аграрныя тэхналогіі (калі, вядома, іх выконваць) падпарадкоўваюцца правілу «сапраўды ў тэрмін» і даюць гарантаваны вынік.

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі ключавыя акцэнты правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі ключавыя акцэнты правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
22.04.2026

У Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 25-26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці. Мерапрыемства традыцыйна стане адной з галоўных пляцовак для развіцця міжрэгіянальнага і эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.

Гісторыя дзяўчыны, якая памяняла сталічны рытм на цішыню вёскі

Гісторыя дзяўчыны, якая памяняла сталічны рытм на цішыню вёскі

Аўтар: Надзея Зуева
22.04.2026

Пераехаць з мегаполіса ў вёску, дзе цішыня і прырода. Для Настассі Ясіновіч, трэнера па плаванні, якая жыла ў цэнтры Алматы, гэта стала не проста марай, а свядомым выбарам. Сёння яна жыве ў маляўнічай вёсцы Лоск Валожынскага раёна, паліць грубку, піша вершы, робіць карнавальныя маскі і знайшла сярод мясцовай моладзі сапраўдных аднадумцаў.

Сёлета ў перыяд летніх канікул плануецца забяспечыць бясплатнымі або патаннелымі пуцёўкамі каля 400 тысяч дзяцей

Сёлета ў перыяд летніх канікул плануецца забяспечыць бясплатнымі або патаннелымі пуцёўкамі каля 400 тысяч дзяцей

Аўтар: Алена Вінаградава
22.04.2026

Школьны год заканчваецца, а гэта значыць, што чарговай галоўнай тэмай абмеркавання ў сацсетках становіцца дзіцячы адпачынак. Як заўсёды, армія бацькоў падзяляецца на два лагеры — непрымірымых крытыкаў і людзей, здольных адэкватна ацэньваць рэальную сітуацыю: «Грошы на вецер, нічога там добрага няма!» — «Наадварот, грошы на вецер я выкінула, калі вырашыла не адпраўляць сына ў лагер, а ўзяла адпачынак і правяла яго разам з ім у горадзе: сродкаў выдаткавала значна больш, чым калі б купіла яму пуцёўку». — «Чула, што і пуцёўкі падаражэюць, і тэрмін знаходжання ў лагерах скароціцца». — «А я плачу грошы за тыя незабыўныя ўражанні дзяцінства, якія прывозіць з лагера маё дзіця — гэта каштуе любых сродкаў!..»

Кірмаш гудзеў рознагалоссем

Кірмаш гудзеў рознагалоссем

22.04.2026

Кірмаш гудзеў рознагалоссем. Яўхім прайшоўся паміж радамі, падзівіўся багаццю тавару і яго цэнам. Падняўшы каўнер у сваім старым кажуху, падаўся да людскога натоўпу, які сабраўся ў сярэдзіне базарнай плошчы. Адтуль даносілася галасы, смех.

Транспартная даступнасць, сацыяльная інфраструктура і кватэры на любы густ — як рэалізуецца буйны жылы праект у Мінскім раёне

Транспартная даступнасць, сацыяльная інфраструктура і кватэры на любы густ — як рэалізуецца буйны жылы праект у Мінскім раёне

Аўтар: Надзея Зуева
22.04.2026

На мінулым тыдні ў Доме прэсы эксперты абмеркавалі тэмпы ўзвядзення жылля ў Мінску і прыгарадзе, а таксама новыя падыходы да будаўніцтва. Асаблівую ўвагу выклікаў досвед рэалізацыі жылога комплексу «Сакаліны край» у пасёлку Мачулішчы.

Беларуская спецтэхніка ўмацоўваецца на рынках СНД і Цэнтральнай Азіі

Беларуская спецтэхніка ўмацоўваецца на рынках СНД і Цэнтральнай Азіі

22.04.2026

Мінскі аўтазавод плануе стварыць ва Узбекістане сумесную зборачную вытворчасць грузавой тэхнікі. А вытворца пажарных машын з Барысава «Пожснаб» рэалізаваў чарговы этап кааперацыйнага праекта ў Азербайджане.

Чаму стаўка рэфінансавання — гэта «святлафор» для эканомікі, які рэгулюе рэжымы актыўнасці грамадства

Чаму стаўка рэфінансавання — гэта «святлафор» для эканомікі, які рэгулюе рэжымы актыўнасці грамадства

22.04.2026

Чаму Нацбанк Беларусі ўстанавіў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,75 % гадавых? Як яна суадносіцца з інфляцыяй і тэмпам росту ВУП? Якім чынам прагматычны падыход да памеру стаўкі рэфінансавання ўмацоўвае фінансавы суверэнітэт Беларусі? Адказаў на гэтыя пытанні ў праекце «ПраГрошы» на канале «Першы інфармацыйны» першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр ЯГОРАЎ.

Таццяна Кананчук пра тое, як на яе вачах і з яе ўдзелам адраджаліся забруджаныя землі на Магілёўшчыне

Таццяна Кананчук пра тое, як на яе вачах і з яе ўдзелам адраджаліся забруджаныя землі на Магілёўшчыне

Аўтар: Нэлi Зігуля
22.04.2026

Калі здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, Таццяна Кананчук працавала ў сістэме адукацыі Слаўгарадскага раёна і стала непасрэдным сведкам падзей, што адбываліся ў гэтым рэгіёне. Яна добра ведае, як рэалізоўваліся і што рэальна далі дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў аварыі. Гэты вопыт спатрэбіўся ёй пазней, калі стала парламентарыем. Таццяна Пятроўна дакладна адчувала, што яшчэ патрэбна людзям, якія працягвалі жыць у пацярпелых раёнах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю