Навiны
Каб адпачынак прайшоў бяспечна
Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд з міліцыянерамі.
У чым асаблівасці і перавагі паступлення па мэтавым наборы?
Матываваны і ўсвядомлены выбар.
У РНПЦ псіхічнага здароўя ўкараняюць новыя методыкі лячэння
РНПЦ псіхічнага здароўя рэалізоўвае шэраг навуковых праектаў, асаблівасць якіх — выкарыстанне ў практычнай ахове здароўя. Адзін з іх — даследаванні ў галіне фармакагенетыкі, што дае магчымасць падабраць аптымальнае лячэнне з улікам генетычных асаблівасцяў кожнага пацыента. Пашыраецца і выкарыстанне сучасных апаратных методык, у прыватнасці транскраніяльнай магнітнай стымуляцыі, і ў найбліжэйшы час пачнецца лячэнне дэпрэсіі з выкарыстаннем метаду стымуляцыі блукаючага нерва. У планах супрацоўнікаў цэнтра — стварэнне спецыяльнага мабільнага дадатку для кантролю за сімптомамі псіхічных расстройстваў, якія змогуць папярэджваць чалавека аб магчымым абвастрэнні хваробы і даваць індывідуальныя парады, а таксама забяспечваць камунікацыю з урачом.
25 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе стартаваў XІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
З 25 па 27 чэрвеня 2025 года ў Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць чарговы — 12-ы па ліку — Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Моладзь Беларусі і Расіі — нашчадкі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы».
Прызванне Вольгі Шчэрбік — быць педыятрам
— Ну, вось, Сашачка, бачыш, якая ты малайчынка! Ты паслухмяна выканала ўсе мае ўказанні — і хутка пайшла на папраўку! Вельмі добра! Заўтра разам з матуляй ты паедзеш дадому...
— І мне ўжо не будуць рабіць уколы?
— Не будуць! Ты ўжо здаровенькая!
Пытанні забеспячэння бяспекі дарожнага руху абмеркавалі на семінары-нарадзе ў Палаце прадстаўнікоў
У аснове — бяспека і жыццё чалавека.
ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным дакументам
ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным нарматыўным прававым актам, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, паведамляе БелТА.
«Недатыкальных няма». Швед аб жорсткай і прынцыповай рэакцыі на карупцыйныя злачынствы
Рэакцыя на карупцыйныя злачынствы павінна быць жорсткай і прынцыповай, адзначыў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, паведамляе БелТА.
Сёлета за стварэнне аварыйнай сітуацыі, якая прадстаўляе пагрозу для пешаходаў, больш за 10 тысяч вадзіцеляў пазбаўлены права кіравання
У краіне складваецца няпростая сітуацыя з дарожным траўматызмам. У сувязі з гэтым інспектары ДАІ працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Арыенцір — на выяўленне і спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, прынцыповую ацэнку іх дзеянняў.
Выпускнікі, якія набралі па выніках усіх выпрабаванняў 400 балаў з 400 магчымых, расказалі аб тым, як рыхтаваліся
Сакрэт поспеху — праца!