Навiны
«Белтэлекам» у верасні правядзе маштабныя техработы ў сетцы эфірнага ТБ і радыёвяшчання
Рутэнка: Пытанне аб вяртанні беларускіх баскетбольных каманд на турніры ФІБА адкладзена да снежня
Беларускія баскетбольныя каманды пакуль не дапушчаны да міжнародных турніраў. Пытанне аб вяртанні будзе разгледжана ў снежні. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Сяргей Рутэнка.
«БНТУ-БелАЗ» і «Гомель» разыграюць жаночы Суперкубак па гандболе
«БНТУ-БелАЗ» сустрэнецца з гандбалісткамі «Гомеля» ў матчы за жаночы Суперкубак Беларусі, паведамляе БелТА.
Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
8 верасня 2026 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сергяенка І.П. правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Інвестыцыйная актыўнасць прампрадпрыемстваў застаецца на высокім узроўні — Мінэканомікі
Інвестыцыйная актыўнасць прампрадпрыемстваў застаецца на высокім узроўні. Аб гэтым сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў жніўні бягучага года, паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.
«МЛ Віцебск» і мінскае «Дынама» правядуць перанесеныя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі
Удзельнікі еўрапейскіх кубкавых турніраў правядуць перанесеныя сустрэчы футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Беларусь плануе паўдзельнічаць у мегапраектах на Далёкім Усходзе — Крутой
Калі адлегласць не перашкода Беларусь плануе паўдзельнічаць у мегапраектах на Далёкім Усходзе. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Ён гэтымі днямі бярэ ўдзел ва Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку. Гэта вядучая пляцоўка для развіцця эканомікі Далёкага Усходу і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе Беларусь можа пашыраць свае інтарэсы. На палях форуму Дзмітрый Крутой таксама правёў шэраг сустрэч з губернатарамі расійскіх рэгіёнаў, на якіх абмяркоўвалася супрацоўніцтва Беларусі з Далёкім Усходам.
Ад першых крокаў да вялікага грамадскага жыцця: стартаваў трэці сезон акцыі «Разам — у будучыню!»
У Беларусі стартаваў трэці сезон рэспубліканскай акцыі «Разам — у будучыню!», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый, актывістаў РГА «Белая Русь». Марафон традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства і ў гэтым годзе зноў ахопіць усю краіну, расказалі БелТА ў прэс-службе РГА «Белая Русь».
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях
На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.