Навiны
Смольскія і Лазоўскі выступяць у студзеньскай Гонцы чэмпіёнаў у Разані
Стаў вядомы склад удзельнікаў лыжна-біятлоннай Гонкі чэмпіёнаў, якая пройдзе на стадыёне «Алмаз» у Разані 3 і 4 студзеня. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звярнуўся з пастырскім словам на Урачыстасць Божага Нараджэння 2025
«Абвяшчаю вам вялікую радасць: сёння нарадзіўся вам Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан»
У Магілёве ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі 630 дзяцей
24 снежня ў Палацы культуры адбылося вялікае дабрачыннае свята для дзяцей. Каля абласной навагодняй ёлкі сабраліся дзяўчынкі і хлопчыкі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце, творчасці. Казачныя героі сустракалі іх яшчэ на ўваходзе ў будынак. І сапраўдная атмасфера захапляючай казкі панавала ў палацы. Дзеці прызнаваліся, што Новы год заўсёды для іх чараўніцтва, бо ён прыносіць падарункі, гульні, падарожжы. Юныя ўдзельнікі прымалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі, перажывалі разам з казачнымі героямі навагодняга прадстаўлення.
Удзельнікі навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці — пра свае чаканні і ўражанні
«Не толькі каштоўна, але і на самай справе пачэсна быць тут»
Запаветныя мары выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска звязаны з жыццём у сем’ях
«Дзед Мароз, я хачу дадому»... Амаль усе выхаванцы Дзіцячага дома горада Віцебска дзеляцца такімі запаветнымі жаданнямі з навагоднім чараўніком
У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» была праведзена планавая сустрэча савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі
Размовы аб важным
Прэзідэнт: Наперадзе ў вас шмат канкрэтных спраў
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у навагоднім балі для моладзі
Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?
У штогадовай рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці «Калядныя ўзоры», якая праходзіць у Мінску з 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года, прымае ўдзел 75 майстроў Магілёўскай вобласці. Яны прадстаўляюць унікальныя мастацкія творы з лазы, саломы, тэкстылю, керамікі, дрэва, металу, ваты. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама тэкстыльныя лялькі, выцінанкі і шмат чаго іншага не менш цікавага. Рукатворныя сувеніры вельмі добра перадаюць настрой навагодняга свята і даюць магчымасць паглыбіцца ў таямнічы свет нашых продкаў.
Лукашэнка — моладзі на навагоднім балі: Наперадзе ў вас вельмі шмат канкрэтных спраў
Наперадзе ў моладзі вельмі шмат канкрэтных спраў. З такім пажаданнем Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў навагодняга балю для моладзі ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Вальс, кадрыля і паланэз. Палац Незалежнасці сабраў удзельнікаў маляўнічага навагодняга балю
Палац Незалежнасці напярэдадні 2026 года зноў расчыніў дзверы для ўдзельнікаў навагодняга балю, які стаў ужо традыцыйным, для моладзі. Урачыстасць пачалася з класічнай часткі, на якую прыбыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.